130-я партызанская брыгада «Помста»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

130-я партызанская брыгада «Помста» — дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Бялыніцкага і Магілёўскага раёнаў. Была створана ў ліпені 1942 года як атрад «Помста», які ў верасні ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр пад нумарам 130, у лістападзе 1942 — маі 1943 гадоў у 3-ю Бярэзінскую брыгаду, з ліпеня 1943 стаў асобным атрадам Бярэзінскай ваенна-аператыўнай групы. 2 ліпеня 1944 года атрад (484 партызаны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад з кастрычніка 1943 года як брыгаду ў складзе трох атрадаў.

130-я партызанская брыгада «Помста»
Гады існавання 1942—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Бярэзінская ваенна-аператыўная група
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 484 партызаны (2.7.1944)
Дыслакацыя Бярэзінскі, Бялыніцкі, Магілёўскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Каандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісары правіць

  • С. Ц. Крыварот;
  • М. С. Фралоў;
  • П. А. Рыняк;
  • М. А. Цітоў.

Начальнік штаба правіць

  • М. С. Фралоў.

Гісторыя правіць

Партызаны ў жніўні 1942 года ўзарвалі вадакачку на чыгуначнай станцыі Дашкаўка, у жніўні 1943 падарвалі 200 рэек. У жніўні, кастрычніку 1942, маі 1943, студзені 1944 удзельнічалі ў баях з карнікамі, у снежні 1943 — у засадным баі на шашы МінскМагілёў. У час наступлення Чырвонай Арміі наносілі ўдары па праціўніку каля вёскі Галынка Бярэзінскага раёна.

Зноскі

Літаратура правіць