Адкрыць галоўнае меню

14-я армія (Германская імперыя)

14-я а́рмія (ням.: 14. Armee / Armeeoberkommando 14 / A.O.K. 14) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

14. Armee
14 Армія
Stab eines Armeeoberkommandos.svg
Сцяг штаба арміі (1871-1919)
Гады існавання 9 верасня 191722 студзеня 1918
Краіна Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Тып Пяхота
Удзел у Італьянскі фронт Першай сусветнай вайны

Была сфармавана ў верасні 1917 года ў Крайнбурзе для баявых аперацый супраць Італіі. З 10 лістапада штаб арміі размяшчаўся ў Віторыа-Венэце. Увесь час свайго існавання 14-я армія дзейнічала выключна на Італьянскім фронце. Была расфармавана 22 студзеня 1918 года.

Гісторыя баявых дзеянняўПравіць

 
Бітва пры Капарэце. Лістапад 1915 года.

Пасля 11 бітвы пры Ізонцы, калі аўстра-венгерскія войскі былі знясілены і не здолелі б вытрымаць новых атак італьянцаў, яны зноў звярнуліся да германцаў за дапамогай і тыя, апасаючыся калапсу на Італьянскім фронце, паслалі сем дывізій, 540 гармат, 216 мартыраў і каля 100 самалётаў з Заходняга і Усходняга франтоў. Дзеля кантролю гэтых войскаў была створана новая 14-я армія пад камандаваннем генерала ад інфантэрыі Ота фон Белава, якая размясцілася паміж Толміным і Бовецам. Для ўдзелу ў Бітве пры Капарэце ў склад арміі былі дададзены некалькі аўстра-венгерскіх дывізій.

Пасле паспяховага пачатку наступальнай аперацыі фронт хутка зноў замарудзіўся і завязалася пазіцыйная вайна. Вышэйшае германскае камандаванне вырашыла зняць гэтыя сілы для выкарыстання на іншым фронце. 23 студзеня 1918 года штаб арміі быў адклікан і на яго базе на Заходнім фронце была створана 18-я армія. Германскія войскі на Італьянскім фронце засталіся толькі ў складзе 51 корпуса, які заставаўся там аж да зняцця ў лютым 1918 года.


Баявы склад падчас бітвы пры КапарэцеПравіць

КамандуючыяПравіць

Увесь час існавання арміі ёю камандаваў генерал ад інфантэрыі Ота фон Белаў

Зноскі

  1. у складзе трох аўстра-венгерскіх дывізій

ЛітаратураПравіць

  • Hermann Cron. Imperial German Army 1914-1918: Organisation, Structure, Orders of Battle. — Helion & Company ltd, 2002. — ISBN 1-874622-70-1.