18-ы пяхотны полк (Герцагства Варшаўскае)

18-ы пяхотны полк — полк лінейнай пяхоты арміі Генеральнай Канфедэрацыі, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і дабраахвотнікаў земляў былога Вялікага княства Літоўскага.

Гісторыя

Рэкруты ў 18-ы пяхотны полк набіраліся ў асноўным з Віленскага дэпартамента. Полк стаяў у Вільні. Шэфам палка быў прызначаны Аляксандр Хадкевіч. Яго намеснікам і фактычным кіраўніком палка быў маёр Міхал Шугр (Michal Suhr) — былы камандзір батальёна 17-га пп, камандзірамі батальёнаў былі Станіслаў Трабецкі (Stanislaw Trebecki) — былы капітан 2-га пп, Казімір Слупецкі (Kazimerz Slupecki) — былы капітан 2-га пп, Францыск Рогланд (Franciszk Rohland) — былы капітан 6-га пп.

10 снежня 1812 года полк прымаў удзел у абароне Вільні. Адышоў у Варшаву. Быў далучаны да гарнізона Модліна, дзе ў студзені 1814 года склаў зброю.

Строй

Мадэлі 1810 года, як у войску Княства Варшаўскага.

Сцягі палкавыя

Не захаваліся. Гембаржэўскі апісваў сцяг 19 пп як чырвона-блакітны з белым Арлом. Верагодна, сцяг 18 пп быў падобны. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з эпохі 1812 года. Верагодна, сярод іх есць сцягі польскіх палкоў з тэрыторыі былога ВКЛ.

Артэфакты з музеяў і прыватных калекцый

У Вільні захоўваюцца:

  • Адбітак пячаткі з надпісам «Войска Польскае полк 18 пяхоты» на польскай мове і выявай Арла з Пагоняй.[1]
  • Дакумент, які выдаваўся жаўнерам 18-га пп на польскай мове. Імя не ўпісана. Ёсць адбітак пячаткі з імем Хадкевіча і выявай Арла з Пагоняй.[2]

У прыватных калекцыяйх знаходзяцца гузікі гэтага палка вялікія і малыя. Гузікі латунныя, пуклыя, з падвойным кантам, ножка пляскатая свідраваная. На гузіку лічба 18 у лаўрах.

Гл. таксама

Літаратура

  • Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.- 2006.-№ 18.
  • Baginski W. Dawne guziki polskie.-Krakow: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
  • Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Ksiestwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
  • Gaidis H.L. Napolеon’s Lithuanian Forces //LITUANUS.-1984.-Volume 30., № 1.
  • Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
  • Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812—1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.- Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon Books», 2004.
  • John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I—IV, 1993.
  • Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.-Leipzig, 1908.
  • Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
  • Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
  • Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
  • Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И. Ю. Москва, 1991.
  • Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.-Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
  • Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
  • Часовая мінская газета. 1812 год.-Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.
  1. https://22pp.ucoz.net/_pu/0/s20889287.jpg
  2. https://22pp.ucoz.net/_pu/0/s72026886.jpg