18-я армія (Германская імперыя)

18-я а́рмія (ням.: 18. Armee / Armeeoberkommando 18 / A.O.K. 18) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны. Была сфармавана 22 снежня 1917 года ў Францыі на базе групы армій Войрша. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяннях на Заходнем фронце.

18. Armee
18 Армія
ням.: 18. Armee
Сцяг штаба арміі (1871-1919)
Гады існавання 22 снежня 1917 — 2 студзеня 1919
Краіна  Германская імперыя
Тып Пяхота
Удзел у Першая сусветная вайна

Гісторыя баявых дзеянняў правіць

18 армія была адной з трох армій (разам з 17-й і 19-й), якія былі ўтвораныя ў канцы 1917 (пачатку 1918) года з войскаў, якія былі перакінутыя з Усходняга фронту. Яны павінны былі прыняць удзел у Вясновым наступленні Людэндорфа. Германцы адчувалі, што гэта адзіны шанц перамагчы перад тым, як прыбудзе вялікая армія з неабмежаванымі рэсурсамі са ЗША. Яны таксама мелі часовую перавагу над супернікам у 50 дывізій, якія яны змаглі зняць з Усходняга фронту пасля падпісання Брэсцкага міру.

Пад канец вайны ўваходзіла ў склад групы армій кронпрынца.

Баявы склад на 30 кастрычніка 1918 года правіць

Камандуючыя правіць

18-я армія увесь свой час існавання была пад камандаваннем генерала ад інфантэрыі Оскара фон Гуцьера.

Гл. таксама правіць