1813 (кніга)

(Пасля перасылкі з 1813, кніга)

«1813» — кніга беларускага пісьменніка Уладзіміра Садоўскага, у якую ўвайшлі навэла "1813" у жанры зомбі-хорар і пяць фантастычных апавяданняў.

«1813»
Выданне
Вокладка кнігі «1813»
выдавецтва «Янушкевіч», 2016
Жанр проза, зомбі-хорар
Аўтар Уладзімір Садоўскі
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 2016
Дата першай публікацыі 2016
Электронная версія

СюжэтПравіць

Дзеянне навэлы "1813" адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У раз­бу­ранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мін­скай губерні на­ведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агін­скі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З на­ды­ходам адлігі ў на­ваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца не­зразумелыя рэчы: забі­тыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і напа­даюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе ха­дзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.

У кнігу ўключана таксама пяць фантастычных апавяданняў аўтара.

УзнагародыПравіць

У сакавіку 2017 года кніга "1813" трапіла ў тройку фіналістаў у намінацыі "Проза" літаратурнай прэміі "Дэбют-2017" [1]. У жніўні 2017 года кніга "1813" трапіла у лонг-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2017 [2].

Зноскі

СпасылкіПравіць