1892 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1892 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіцьЗ’явіліся
правіцьНарадзіліся
правіць- 25 студзеня — Абрам Бразер (пам. 1942), беларускі савецкі скульптар, графік і жывапісец, педагог, мастацтвазнаўца. З 1918 года жыў у Віцебску, дзе граў прыкметную ролю ў мастацкім жыцці горада — выкладаў у толькі адкрытай Вышэйшай школе мастацтваў, займаўся арганізацыяй выстаў, дыспутаў на тэмы сучаснага мастацтва, камплектацыяй Віцебскага музея сучаснага мастацтва, ствараў эскізы для святочных упрыгожванняў горада. Таксама аформіў спектаклі Яўрэйскага тэатра ў Віцебску.[1].Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі(1940)[1]
- 31 мая — Міхаіл Кікоін (пам. 1968), французскі мастак Парыжскай школы, нарадзіўся ў Гомелі
- 27 кастрычніка — Саламон Юдовін (пам. 1954), расійска-яўрэйскі і савецкі графік, мастак, этнограф, паходзіў з беларускіх яўрэяў, прадстаўнік «Яўрэйскага рэнесансу» і мадэрну
Памерлі
правіць- 2 лютага — Люцыян Крашэўскі (нар. 1820), беларускі і польскі мастак, фатограф
- 2 чэрвеня — Мікалай Атрыганьеў (нар. 1823), расійскі мастак-пейзажыст, ганаровы вольны супольнік Імператарскай Акадэміі мастацтваў[2]. У 1860-я прыязджаў у Беларусь, з пачатку 1880-х жыў у Магілёўскай губерні. У пейзажах, выкананых у рэалістычнай манеры, перадаў прыгажосць беларускай прыроды. Сярод работ «Вечар у Мінскай губерні» (1854), «Пейзаж у Магілёўскай губерні»[3]. Шэраг твораў захоўваецца ў Нацынальным мастацкім музеі Беларусі
Галерэя твораў
правіць-
Вітольд Бялыніцкі-Біруля, «Хмурны дзень». Палатно, алей, 45,5 × 69,5 см, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Зноскі
- ↑ а б Бразер Абрам Маркович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 78. — 737 с.
- ↑ Атрыганьев // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Атрыганьев Николай Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.