1918 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1918 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі
правіць- Заснаваны Віцебскі абласны краязнаўчы музей
- Ліпень — жнівень: у Мінску працавала «Беларуская выстаўка імя Ф. Скарыны», арганізаваная Урадам БНР. Былі паказаны экспанаты па этнаграфіі і народным мастацтве, паясы, фотаздымкі, кнігі[1].
- 1 верасня у Мінску ў памяшканні «Остбанка» адкрыта выстаўка мастацтва Мінскага краю[2].
- 12 верасня Марк Шагал прызначаны на пасаду Віцебскага губернскага ўпаўнаважанага па справах мастацтваў.
- 7 лістапада галоўныя вуліцы і плошчы Віцебска ўпрыгожаны манументальнымі роспісамі і пано да свята 1-й гадавіны рэвалюцыі, зробленымі мастакамі М. Шагалам, Н. Альтманам, А. Экстэр, Д. Штэрэнбергам.
З’явіліся
правіць- Народная мастацкая школа (з 1920 года Віцебскія дзяржаўна-мастацкія майстэрні, з 1921 Мастацка-практычны інстытут, з 1923 Віцебскі мастацкі тэхнікум, ў 1939—1941 мастацкае вучылішча).
Нарадзіліся
правіць- 16 лютага — Іван Пушкоў (пам. 1986), беларускі мастак-жывапісец.
- 15 жніўня — Уладзімір Кульваноўскі (пам. 2003), беларускі тэатральны мастак, жывапісец, графік.
- 5 верасня — Пётр Явіч (пам. 2008), беларускі жывапісец.
- 7 кастрычніка — Ізраіль Басаў (пам. 1994), беларускі жывапісец і графік.
- 23 красавіка — Алеся Паслядовіч (пам. 1988), беларускі графік.
Памерлі
правіць- 20 мая — Карусь Каганец (нар. 1868), беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч
Галерэя твораў
правіць-
Хаім Суцін, аўтапартрэт
-
Якаў Кругер «Партрэт дзяўчыны». Каляровая папера, пастэль. НММ РБ