1920 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1920 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Давыд Якерсон «Спартсмэнка» (не захавалася)
ПадзеіПравіць
- 17 студзеня — Арганізацыйнае пасяджэнне групы маладых кубістаў (з хронікі СНОМАСа, якую вёў Іван Гаўрыс), Віцебск
- 28 студзеня — Віцебскія вышэйшыя мастацка-практычныя майстэрні святкавалі свае першыя ўгодкі. У гонар юбілею ў навучальнай установе была арганізавана «Другая справаздачная выстава вучняў»
- 6 лютага — мітынг-спектакль «Перамога над сонцам». супрэматычны балет, Віцебскія вышэйшыя мастацка-практычныя майстэрні
- 5 чэрвеня — Марк Шагал пакінуў Віцебск
- 19 чэрвеня Вера Ермалаева ўзначаліла мастацкія майстэрні і заняла пасаду дырэктара Віцебскіх вышэйшых мастацка-практычны майстэрняў паводле загада Аддзела ІЗО НКП РСФСР
- Казімір Малевіч вяртаецца ў Віцебскія дзяржаўна-мастацкія майстэрні ў якасці кіраўніка створаннага ім СНОМАСа
З’явілісяПравіць
- помнік Карлу Марксу, Віцебск, скульптар Давыд Якерсон
- авангарднае мастацкае аб’яднанне «СНОМАС» (Сцвярджальнікі новага мастацтва), створанае Казімірам Малевічам у складзе Віцебскіх дзяржаўна-мастацкіх майстэрань, сябрамі якога сталі Лазар Лісіцкі, Вера Ермалаева, Мікалай Суэцін, Ілля Чашнік, Леў Юдзін і інш.
- філіялы «СНОМАС» (Сцвярджальнікі новага мастацтва) ў Петраградзе, Самары, Пермі, філіал ў Смаленску, які арганізавалі Уладзіслаў Страмінскі і Кацярына Кобра
- кнігі Казіміра Малевіча «Бог не скінуты», «Мастацтва, царква, фабрыка», «Супрэматызм»
НарадзілісяПравіць
- 23 студзеня — Пётр Данелія (пам. 2012), беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1995)
- 18 жніўня — Леў Мільчын (пам. 1987), савецкі рэжысёр і мастак анімацыйнага кіно, педагог. Заслужаны мастак РСФСР (1979). Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і яўрэйскага мастака Ісаака Мільчына, які ў 1941 загінуў у гета разам з жонкай і дачкой
- 20 верасня — Міхаіл Зялёнкін (пам. 1991), беларускі мастак, Герой Савецкага Саюза (1946)
- 21 кастрычніка — Іван Фяцісаў (пам. 1994), беларускі мастак. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1989)
ПамерліПравіць
Галерэя твораўПравіць
Якаў Балглей. «Партрэт дзіцяці»
Давыд Якерсон. «Партрэт юнака» (Аўтапартрэт). Папера, туш, пяро
Давыд Якерсон. «Супрэматычная фігура, якая сядзіць»
Давыд Якерсон. «Супрэматычная кампазіцыя»
Давыд Якерсон. «Чорны і вохрысты прастакутнікі, брус»