1933 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1933 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- створаны Аргкамітэт Саюза савецкіх мастакоў Беларусі
- ліпень — у Доме пісьменнікаў (Мінск) адбылася выстаўка мастака Валянціна Волкава
- кастрычнік — пачалі дзейнічаць перасоўныя выстаўкі, арганізаваныя Саюзам савецкіх мастакоў БССР. Сярод удзельнікаў — Заір Азгур, Абрам Бразер, Валянцін Волкаў, Аляксандр Грубэ, Арон Касталянскі[1]
З’явіліся
правіць- Касцёл Маці Божай Ружанцовай, Радунь — помнік архітэктуры мадэрна
- Мемарыяльная капліца, Мілавіды — помнік архітэктуры неакласіцызму
- Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну, Мінск. Аўтары помніка — скульптар М. Г. Манізер і архітэктар І. Р. Лангбард.
Нарадзіліся
правіць- 1 красавіка — Віктар Сташчанюк (пам. 2007), беларускі мастак-графік
- 10 мая — Уладзімір Вітко, беларускі мастак
- 13 мая — Аляксандр Кішчанка (пам. 1997), беларускі мастак, аўтар вядомага «Габелену стагоддзя», які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Народны мастак Беларусі (1991)
- 25 кастрычніка — Нінэль Шчасная (пам. 2013), беларускі жывапісец і графік
- 22 лістапада — Алена Лось (пам. 2013), беларускі графік
Памерлі
правіць- 12 верасня — Антон Каменскі (нар. 1860/1861), ілюстратар, графік і жывапісец
Галерэя твораў
правіць-
Раман Семашкевіч, аўтапартрэт
-
Раман Семашкевіч, партрэт Н. М. Васільевай
-
Язэп Драздовіч «Далёкая краіна», Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей