1940 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1940 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
ПадзеіПравіць
- Дэкадная выстаўка беларускіх мастакоў у Маскве. Было прадстаўлена прафесіянальнае і народнае выяўленчае мастацтва Беларусі (жывапіс, скульптура, графіка і архітэктура). Пераважная колькасць экспанатаў была створана ў 1939 і 1940 гадах. Адначасова было паказана мастацтва дарэвалюцыйнай Беларусі.
- Абрам Бразер атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
З’явілісяПравіць
НарадзілісяПравіць
- 7 лютага — Рыгор Печнікаў, беларускі мастак, графік
- 10 сакавіка — Аляксей Марачкін, беларускі жывапісец, педагог
- 1 красавіка — Уладзімір Басалыга, беларускі савецкі графік. Брат Міхаіла Самуілавіча Басалыгі
- 10 верасня — Леанід Дзягілеў, беларускі мастак-графік, педагог і мастацтвазнаўца
- 12 лістапада — Георгій Скрыпнічэнка (пам. 2015), беларускі мастак-сюррэаліст
- Аркадзь Дзенісевіч, беларускі мастак, мастацтвазнаўца, педагог, паэт
ПамерліПравіць
- 19 сакавіка — Янкель Кругер (нар. 1869), беларускі савецкі жывапісец яўрэйскага паходжання. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939)
- Фёдар Пархоменка (нар. 1868), беларускі мастак
Галерэя твораўПравіць
Мікола Тарасікаў. «Партрэт акадэміка М. М. Нікольскага», НММ
Людвіга (Людміла) Зданоўская «Выступ стаханаўкі», НММ
Язэп Драздовіч «Гусляр», НММ
Язэп Драздовіч «Фантастычны краявід», НММ