1942 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1942 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- Люты — I-я выстаўка беларускіх мастакоў, якія апынуліся ў акупаваным Мінску. У зале Беларускага народнага дому на вул. Рагнеды (Рэвалюцыйная), 2 экспанаваліся 124 работы, у большасці створаныя да ліпеня 1941 г. Удзел прымалі 17 мастакоў: Г. Бржазоўскі, М. Дучыц, Б. Казлоўскі, М. Станюта, А. Тычына, Я. Ціхановіч і інш [1].
- Жнівень — I-я мастацкая выстаўка ў Баранавічах. Прымалі ўдзел мастакі–прафесіяналы К. Максімцаў, Я. Раздзялоўская, М. Сеўрук, К. Хруцкая і інш., а таксама мясцовыя майстры народнай творчасці[1].
- Кастрычнік — II-я выстаўка беларускіх мастакоў у акупаваным Мінску ў будынку Тэатра оперы і балета. Экспанаваліся 292 творы 35 аўтараў: В. Волкава і А. Волкава , Г. Віера, М. Дучыца, А. Каржанеўскага, М. Сеўрука і інш[1].
З’явіліся
правіцьНарадзіліся
правіць- 6 студзеня — Мікалай Кірэеў, беларускі мастак і педагог
- 12 лютага — Генадзь Буралкін (пам. 2024), беларускі скульптар
- 28 сакавіка — Леў Талбузін, беларускі дызайнер, скульптар
- 11 красавіка — Пётр Шарыпа (пам. 2013), беларускі жывапісец, педагог
- 1 мая — Міхаіл Басалыга, беларускі савецкі графік
- 20 ліпеня — Сяргей Давідовіч-Зосін, беларускі паэт і мастак-жывапісец
Памерлі
правіць- Абрам Бразер (нар. 1892), беларускі савецкі скульптар, графік і жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1940)
- Абрам Маневіч (нар. 1881), беларускі і амерыканскі мастак
- Аляксандр Арлоў (нар. 1908), беларускі скульптар
Галерэя твораў
правіць-
Павел Гуткоўскі «Набярэжная ракі Свіслач»
Галерэя фота
правіць-
Магілёў. Прывакзальная плошча. Май, 1942.