1944 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1944 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
ПадзеіПравіць
- 30 студзеня – пачала працаваць выстаўка твораў беларускага жывапісу, графіцы, скульптуры, тэатральна – дэкарацыйнага мастацтва ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква)[1]
- 5 сакавіка – адкрыццё I-й гарадской выстаўка мастакоў у Слоніме. Узялі ўдзел 10 аўтараў: К. Хруцкая, А. Бенікаў, Р. Чарнышоў, Н. Калюцік-Сташэўска і інш. Было паказана 76 карцінаў, 6 работ скульптараў-самавукаў[2].
- 12 сакавіка – адкрыццё пасмяротнай выстаўкі мастака Антона Карніцкага[2].
- 14 мая – адкрыццё II-й гарадской выстаўка мастакоў у Слоніме. Удзелнічалі 7 мастакоў, дэманстраваўся 71 твор[2].
- кастрычнік – мастацкая выстаўка «Барацьба беларускага народа з нямецкай агрэсіяй» (Мінск)[3].
УзнагародыПравіць
- Вітольд Бялыніцкі-Біруля атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР
- Аляксандр Грубэ атрымаў ганаровае званне Народнага мастака БССР
- Уладзімір Кудрэвіч атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР
З’явілісяПравіць
- Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
- серыя лінарытаў (гравюр) Міколы Тарасікава «Вялікая Айчынная вайна»
НарадзілісяПравіць
- 3 студзеня — Міхаіл Раманюк (пам. 1997), беларускі мастацтвазнавец, мастак, этнограф. Кандыдат мастацтвазнаўства (1976), прафесар (1995)
- 4 студзеня — Дзмітрый Сарока, беларускі мастак
- 14 студзеня — Міхаіл Барздыка, беларускі графік
- 1 лютага — Віктар Яўсееў (пам. 2021), беларускі мастак – жывапісец і графік
- 25 жніўня — Ніна Пілюзіна, беларускі мастак ў галіне ДПМ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за цыкл габеленаў для Палаца Рэспублікі
ПамерліПравіць
- 16 сакавіка — Павел Южык (нар. 1874), беларускі грамадска-культурны дзеяч, мастак
- Станіслаў Жукоўскі (нар. 1875), жывапісец, пейзажыст; адзін з найвыдатнейшых прадстаўнікоў свайго жанру канца XIX — першай трэці XX стагоддзя
Галерэя твораўПравіць
Язэп Драздовіч «Францыск Скарына. Са свету з навукай»
Язэп Драздовіч «Францыск Скарына. Развітанне з родным Полацкам. У свет па навуку»
Мікола Тарасікаў «Брацкія магілы»
Зноскі
- ↑ 1944 г. Москва: ВЫСТАВКА ПРОИЗВЕДЕНИЙ ХУДОЖНИКОВ БЕЛОРУССИИ, ПОСВЯЩЕННАЯ 25-ЛЕТИЮ БССР
- ↑ а б в Корбут В. Выставачная дзейнасць у Генеральнай акрузе «Беларусь» (1942 – 1944) // Спадчына. — 2003. — № 4-5. — С. 77-79.
- ↑ 1944 г. Белорусская ССР: ВЫСТАВКА "БОРЬБА БЕЛОРУССКОГО НАРОДА С НЕМЕЦКОЙ АГРЕССИЕЙ"