1963 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1963 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- выстаўка твораў Мікалая Тарасікава, прысвечаная 35-годдзю творчай дзейнасці, Мінск
- выстаўка твораў Яўгена Ціхановіча, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння і 30-годдзю творчай дзейнасці, Палац мастацтва, Мінск[1]
- выстаўка твораў Абрама Кроля, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння і 30-годдзю творчай дзейнасці, Палац мастацтва, Мінск[1]
- выстаўка твораў Лазара Рана, прысвечаная 30-годдзю творчай дзейнасці, Мінск[1]
- Выстаўка твораў Яўгена Ціхановіча, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння і 30-годдзю творчай дзейнасці[1]
- IV беларуская выстаўка мастацкай фатаграфii «Сямiгодка ў дзеяннi», Мінск[1]
Узнагароды
правіць- Яўген Зайцаў атрымаў ганаровае званне Народнага мастака БССР
- Канстанцін Касмачоў атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР
- Сяргей Селіханаў атрымаў ганаровае званне Народнага мастака БССР
- Віталь Цвірка атрымаў ганаровае званне Народнага мастака БССР
З’явіліся
правіцьНарадзіліся
правіць- 24 сакавіка — Аксана Аракчэева, беларускі мастак, дачка жывапісца Барыса Аракчэева
- 29 сакавіка — Сяргей Гумілеўскі, беларускі скульптар
- 6 мая — Тодар Кашкурэвіч, беларускі мастак, музыкант, этнакультуролаг, дудар
- 30 чэрвеня — Валера Песін, сучасны беларускі мастак-нонканфарміст
- 29 кастрычніка — Генадзь Козел, сучасны беларускі мастак-абстракцыяніст
- 6 лістапада — Анатоль Жураўлёў, беларускі мастак-жывапісец
- 18 лістапада — Сяргей Шыла, беларускі мастак-канцэптуаліст, дызайнер, калекцыянер, выканаўца аўтарскіх спеваў
- Ірына Віктараўна Магучая (пам. 2010) — віцебскі мастак, жонка Алеся Мемуса[2]
Галерэя твораў
правіць-
Міхаіл Блішч «Капры Салігорска»