1968 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1968 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- Другая рэспубліканская выстаўка кніжнага знака, Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Дэманстраваліся экслібрысы Я. Красоўскага, Б. Малкіна, М. Тарасікава, А. Тычыны, Я. Ціхановіча, С. Юдовіна, А. Кашкурэвіча, У. Пашчасцева, Г. Ціхановіча, К. Ціхановіча і інш.
- Рэспубліканская выстаўка «На варце міру», прысвечаная 50-годдзю Узброеных Сіл СССР, Дзяржаўны мастацкі музей БССР, Мінск
- Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 50-годдзю пагранічных войск, Мінск
- Перасоўная выстаўка «Мастакі Беларусі», Англія, Латвія, Літва
- Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 50-годдзю ВЛКСМ, Мінск
- Выстаўка твораў Міхася Даўгялы, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння мастака, Мінск
- Выстаўка твораў мастака Пятро Явіча, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння і 30-годдзю творчай дзейнасці, Мінск
- Выстаўка твораў беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Анатоля Шыбнёва, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння, Палац мастацтва, Мінск
- Выстаўка твораў З. С. Паўлоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння мастака, Мінск
- Выстаўка твораў Яўгена Красоўскага, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння мастака, Мінск
- Выстаўка твораў Уладзіміра Кульваноўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння мастака[1]
- Выстаўка дзіцячага малюнка «Нашы дзеці — юбілею роднай Беларусі»: насустрач 50-годдзю БССР і КПБ, Віцебск[2]
Ганаровыя званні
правіць- Мастак Яўген Ганкін (1922—1996) атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР
- Мастак Раіса Кудрэвіч атрымала ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР
- Архітэктар Міхаіл Паруснікаў стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР
З’явіліся
правіцьНарадзіліся
правіцьПамерлі
правіць- 2 кастрычніка — Аляксей Глебаў (нар. 1908), беларускі скульптар, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)
- 4 лістапада — Міхаіл Кікоін (нар. 1892), беларускі і французскі мастак
Галерэя жывапісу
правіцьЗноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). С. 404
- ↑ Зводны электронны каталог сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі