1989 (альбом Тэйлар Свіфт)

альбом Тэйлар Свіфт

1989 — пяты студыйны альбом амерыканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 27 кастрычніка 2014 пад лэйблам Big Machine. Свіфт прадставіла будучую пласцінку як свой «першы задакументаваны афіцыйны поп-альбом», які прадставіў новы музычны стыль, які адрозніваецца ад ранніх работ выканаўцы ў жанры кантры. Дыск дэбютаваў на першым месцы ў Billboard 200 з тыднёвымі продажамі ў 1,2 мільёна копій, ўшто дапамагло яму адразу ж усталяваць некалькі рэкордаў у чартах Billboard. Свіфт стала першым выканаўцам у гісторыі, які тры разы запар прадаў звыш мільёна асобнікаў свайго альбома за дэбютны тыдзень продажаў. «1989» правёў 24 тыдні запар у лепшай пяцёрцы чарта Billboard 200. Да лютага 2016 тыраж пласцінкі склаў 5,750,000 копій у ЗША.[1] У Канадзе альбом дэбютаваў на першым месцы ў Canadian Albums Chart з накладам у 107 000 копій.[2] У другі тыдзень альбом застаўся на першым месцы з тыражом 37 000 копій.[3] Па выніках года альбом стаў у Канадзе бэстсэлерам года з накладам у 314,000 копій.[4] У Вялікабрытаніі «1989» з тыражом у 90 000 копій у першы тыдзень адразу стаў № 1 у UK Top Chart. Агульнасусветны наклад дыска склаў больш за 8,6 млн копій[5][6], з якіх 6 мільёнаў было прададзена ў 2014 годзе.[7]

1989
Вокладка альбома Тэйлар Свіфт «1989» (2014)
студыйны альбом Тэйлар Свіфт
Дата выпуску 27 кастрычніка 2014
Запісаны 2013-2014
Жанр поп, данс-поп, сінці-поп
Працягласць 48:41
Прадзюсар Макс Марцін, Шэлбак, Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт, Джэк Антонаф, Алі Пайамі, Імоджан Хіп, Грэг Курціс, Матмэн & Робін, Райан Тэдар
Лэйбл Big Machine
Храналогія Тэйлар Свіфт
Red
(2012)
1989
(2014)
Reputation
(2017)
Сінглы з 1989
  1. «Shake It Off»
    Выпушчаны: 18 жніўня 2014
  2. «Blank Space»
    Выпушчаны: 10 лістапада 2014
  3. «Style»
    Выпушчаны: 9 лютага 2015
  4. «Bad Blood»
    Выпушчаны: 17 мая 2015
  5. «Wildest Dreams»
    Выпушчаны: 30 жніўня 2015
  6. «Out of the Woods»
    Выпушчаны: 31 снежня 2015
  7. «New Romantics»
    Выпушчаны: 23 лютага 2016

Стварэнне і рэліз правіць

Свіфт пачала планаваць праект у 2013 годзе і прыступіла да працы непасрэдна ў 2014 у супрацоўніцтве са шведскімі прадзюсарамі Максам Марцінам і Шалбэкам. У лістападзе таго ж года ў інтэрв’ю часопісу Billboard спявачка паведаміла наступнае: «У альбом увойдуць сем ці восем песень, якія я хачу запісаць. Гэта ўжо перарасло ў новы гук, і гэта ўсё тое, што я хачу вам сказаць». Пазней да працы над альбомам далучыліся Дайан Уорэн, Джэк Антонаф і Райан Тэдар, а колькасць планаваных песень павялічылася да трынаццаці.[8] У хуткім часе было абвешчана, што спявачка канчаткова вырашыла перайсці ад кантры да попу і «1989» будзе яе «першым задакументаваным афіцыйным поп-альбомам».

Змены ў творчасці Тэйлар пратлумачыла так:

  За апошнія некалькі гадоў я прачыналася не проста з жаданнем, а з патрэбай стварыць новы стыль музыкі. Мне трэба было змяніць спосаб апавядання сваіх гісторый і спосаб іх гучання. Я слухала шмат музыкі таго дзесяцігоддзя, у якое нарадзілася, і прыслухоўвалася да сваёй інтуіцыі. Гэта дзейсны метад. Я таксама напісала іншую сюжэтную лінію, якая адрозніваецца ад тых, пра якія я апавядала вам да гэтага. Спадзяюся, вы ведаеце, што менавіта вы падштурхнулі мяне да змен, да "1989"...  

Рэліз альбома адбыўся 27 кастрычніка 2014 года пад лэйблам Big Machine. Дыск адразу стаў неверагодна папулярным і прыцягнуў да сябе ўвагу і слухачоў, і крытыкаў.

Храналогія рэлізу
Краіна Дата Версія Фармат Лэйбл Зноскі
Увесь свет 27 кастрычніка 2014 Стандартная • дэлюкс CD • лічбавая дыстрыбуцыя Big Machine [9][10]
Big Machine • Universal Music [11][12][13][14]
Big Machine • Virgin EMI [15][16][17][18]
Канада 9 снежня 2014 Стандартная Грампласцінка Big Machine [19]
ЗША [20]
Турцыя 10 снежня 2014 CD [21]
Канада 3 марта 2015 Дэлюкс Караоке (лічбавая дыстрыбуцыя) [22]
14 мая 2015 Караоке (CD + G) [23]
ЗША 15 снежня 2014 Стандартная Караоке (лічбавая дыстрыбуцыя) [24][25]
14 красавіка 2015 Караоке (CD+G/DVD) [26]
Кітай 30 снежня 2014 Дэлюкс CD Universal Music [27]

Крытычныя водгукі правіць

«1989» быў сустрэты станоўчымі водгукамі ад музычных крытыкаў, атрымаўшы сукупую ацэнку 76/100 на сайце «Metacritic» на аснове 28 прафесійных рэцэнзій.

Альбом стаў першым у спісе «The 10 Best Albums of 2014» часопіса «Billboard»[28] і спісе «20 Best Albums of 2014» часопіса «Cosmopolitan».[29] Часопіс «Rolling Stone» паставіў альбом на дзясятае месца у сваім спісе «50 Best albums», а таксама на другі радок у спісе «20 Best Pop Albums of 2014».[30][31] Выданне «Digital Spy» паставіла дыск на другое месца у «Top Albums of 2014».[32] Часопіс «Drowned In Sound» назваў альбом трэцім лепшым альбомам 2014 года[33], у той час як часопіс «American Songwriter» паставіў «1989» на чацвёртае месца ў сваім спісе «Top 50 Albums of 2014»,[34] а часопіс «TIME» уключыў яго ў свой рэйтынг «Top 10 Best Albums of 2014».[35]

Адзнакі крытыкаў:

  1. Metacritic — 76/100
  2. AllMusic — 3/5
  3. The A.V. Club — 5+
  4. Billboard — 4/5
  5. The Daily Telegraph — 4/5
  6. Entertainment Weekly — B
  7. The Guardian — 4/5
  8. NME — 7/10
  9. The Observer — 4/5
  10. Rolling Stone — 4/5
  11. Slant Magazine — 3,5/5
Публікацыя Спіс Месца
American Songwriter Top 50 Albums of 2014[34] 4
The A.V. Club The 20 Best Albums of 2014[36] 15
Billboard The 10 Best Albums of 2014[28] 1
Complex 50 Best Albums of 2014[37] 8
Cosmopolitan 20 Best Albums of 2014[29] 1
Dagsavisen Best Albums of 2014[38] 27
Digital Spy Top Albums of 2014[32] 2
Drowned In Sound 50 Favorite Albums of 2014[33] 3
The Daily Telegraph Best Albums of 2014[39] 5
Guardian Best Albums of 2014[40] 12
musicOMH Top 100 Albums of 2014[41] 32
Pazz & Jop Pazz & Jop 2014 Best Albums[42] 7
Pitchfork The 50 Best Albums of 2014[43] 31
PopMatters The 80 Best Albums of 2014[44] 15
Rolling Stone 50 Best Albums of 2014[30] 10
Rolling Stone 20 Best Pop Albums of 2014[31] 2
Spin 50 Best Albums of 2014[45] 34
Stereogum The 50 Best Albums of 2014[46] 22
TIME Top 10 Best Albums of 2014[35] 4
Time Out The 30 Best Albums of 2014[47] 15

Узнагароды правіць

У красавіку 2015 года падчас уручэння прэмій на цырымоніі «Billboard Music Awards» «1989» атрымаў ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшы альбом», а 30 жніўня 2015 года на 32-й цырымоніі прэміі MTV VMA Свіфт перамагла ў 4 намінацыях.[48] 7 снежня 2015 года Тэйлар была намінавана на прэмію Грэмі ў 7 катэгорыях, у тым ліку: запіс года («Blank Space»), песня года («Blank Space»), альбом года («1989»), лепшае сольнае поп-выступленне («Blank Space»), лепшае поп-выступленне ў дуэце/групай («Bad Blood»), лепшы вакальны поп-альбом («1989»), лепшы музычны кліп («Bad Blood»). Спявачка атрымала перамогу ў трох з іх: «Альбом года» (Тэйлар стала першай жанчынай у гісторыі, якая двойчы атрымала ўзнагароду ў гэтай намінацыі), «Лепшы музычны кліп» і «Лепшы вакальны поп-альбом».[49] Таксама спявачка перамагла яшчэ ў многіх іншых прэміях.

У маі 2016 года Тэйлар уручылі спецыяльную ўзнагароду — «Taylor Swift Award на BMI Pop Awards». Гэта быў другі выпадак у гісторыі гэтай прэміі, калі артысту прысудзілі падобную ўзнагароду. У 1990 годзе яе ўпершыню атрымаў Майкл Джэксан.

Сінглы правіць

Першым сінглам з «1989» стала песня «Shake It Off». У хіт-парадзе Billboard Hot 100 (ЗША) сінгл дэбютаваў на першым месцы з лічбавымі продажамі ў 544 000 адзінак у першы тыдзень. Трэк паказаў лепшы вынік тыднёвых продажаў 2014 года і чацвёрты ў гісторыі. Музычны відэакліп быў зняты амерыканскім рэжысёрам Маркам Романакам і выпушчаны 18 жніўня 2014 года, адначасова з рэлізам сінгла.[50] Ён быў зняты за тры дні ў чэрвені 2014 года ў Лос-Анджэлесе[51]. Марк Романак, адказваючы на заўвагі крытыкаў, назваў кліп на «Shake It Off» сатырычным зліццём розных стыляў і клішэ, папулярных у наш час.[52][53][54] На найбуйнейшым сусветным відэахостынгу YouTube відэакліп набраў больш за 1,6 млрд праглядаў[55]. Тэйлар Свіфт ўпершыню прадставіла «Shake It Off» у жывым выкананні на цырымоніі «2014 MTV Video Music Awards», якая прайшла 24 жніўня 2014 года[56]. Свіфт таксама праспявала песню 4 верасня 2014 года на цырымоніі «2014 Germany Radio Awards»[57] і 19 верасня 2014 года падчас жывога выступу на фестывалі «iHeartRadio Music Festival».[58]

10 лістапада 2014 кампазіцыя «Blank Space» была выпушчаная як другі сінгл з альбома. Песня заняла першае месца ў Billboard Hot 100 і Тэйлар стала першай у 56-гадовай гісторыі гэтага чарта жанчынай, чые сінглы зрушылі адзін аднаго з першага месца. Да мая 2015 года было прададзена 3,980,000 копій кампазіцыі ў ЗША.[59] Музычны відэакліп на сінгл быў зняты вядомым амерыканскім рэжысёрам Джозэфам Канам за тры дні ў верасні 2014 ў двух розных месцах Нью-Ёрка на Лонг-Айлендзе. Партнёрам спявачкі ў кліпе стаў 25-гадовы амерыканскі манекенщик і мадэль Шон О’браэн Прай.[60][61] Відэа выпадкова патрапіла ў эфір на «Yahoo!» 10 лістапада 2014 года[62], што некалькі засмуціла рэжысёра, які назваў гэта памылкай.[63] Пазней ён дадаў, што было б лепш, калі б Свіфт сама прадставіла свой кліп.[64] На дадзены момант «Blank Space» н звыш 1,8 млрд праглядаў на YouTube, стаўшы першым жаночым сольным відэа з такім паказчыкам.

У якасці трэцяга сінгла была выкарыстана песня «Style». Крытыкі станоўча паставіліся да такога выбару: выданне Pitchfork Media назвала «Style» 50-й лепшай песняй 2014 года[65], а Даніэль Крэпс (аглядальнік часопіса Rolling Stone) заявіў, што трэці сінгл кардынальна адрозніваецца ад двух папярэдніх, дэманструючы Свіфт з у цёмнага, больш абстрактнага боку.[66] У Billboard Hot 100 кампазіцыя дэбютавала на 60-м месцы, у выніку дабраўшыся да шостай пазіцыі. Музычнае відэа на «Style» зняў амерыканскі рэжысёр і прадзюсар Кайл Ньюман.[67]

17 мая 2015 песня «Bad Blood», якая была запісаная пры ўдзеле Кендрыка Ламара, стала чацвёртым сінглам у падтрымку «1989». Першая версія кампазіцыі ўпершыню трапіла ў чарт Billboard Hot 100 на два тыдні ў лістападзе 2014 года і студзені 2015, дасягнуўшы 78 месца.[68] Пасля прэм’еры новай версіі і музычнага відэа, якое стала вельмі папулярным і ўсталявала на «Vevo» рэкорд па колькасці праглядаў за суткі (20,1 млн), на цырымоніі «Billboard Music Awards 2015» песня вярнулася ў асноўны чарт пад нумарам 53, а ў лічбавы — пад нумарам 26 з продажамі ў 47,000 копій. У выніку «Bad Blood» дасягнула першага месца ў Billboard Hot 100 з продажамі 385,000 копій. Да чэрвеня 2015 года ў ЗША было прададзена 1,1 млн лічбавых копій сінгла.[69] Арыгінальная альбомная версія песні атрымала ў асноўным змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў,[70][71][72] а дуэтная — станоўчыя.[73][74][75]

Пятым сінглам з пласцінкі стала песня «Wildest Dreams», якая атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад крытыкаў. Музычнае відэа на кампазіцыю зняў рэжысёр Джозэф Кан, які працаваў з Тэйлар над кліпамі «Blank Space» і «Bad Blood». Партнёрам спявачкі стаў амерыканскі акцёр Скот Іствуд.[76] Прэм’ера кліпа адбылася 30 жніўня 2015 года падчас прэ-шоў 32-й цырымоніі «MTV VMA 2015». У ЗША песня двойчы атрымала плацінавы статус і дабралася да пятага месца ў чарце Billboard Hot 100.

У якасці шостага сінгла была выкарыстана кампазіцыя «Out of the Woods», а сёмага — песня «New Romantics».

Прома-кампанія правіць

 
Тэйлар падчас 1989 World Tour

З мая па снежань 2015 года Тэйлар гастралявала па свеце ў рамках «1989 World Tour», які сабраў 250 млн даляраў, што зрабіла яго самым прыбытковым турам за ўсю гісторыю. На канцэртах да яе далучаліся зорныя госці, сярод якіх былі Селена Гомес, Джасцін Тымберлейк, Аўрыл Лавін, Лорд, Fifth Harmony, Little Mix, Эд Шыран, Charli XCX, Рэйчэл Платэн, Нік Джонас, Элі Голдзінг, Рыкі Марцін, Сіара, Хайдзі Клум і Кара Дзелавінь. Акрамя таго, Свіфт некалькі разоў выступала з іншым вядомымі музыкамі. Яна праспявала «I Saw Her Standing There» і «Shake It Off» разам з Полам Макартні на шоў «Saturday Night Live 40th Anniversary Special» і разам Кені Чэсні выканала яго песню «Big Star» падчас канцэртнага тура Чэсні «Big Revival Tour» у Нэшвіле. Спявачка таксама аккампанавала Мадонне на гітары ў акустычным прадстаўленні на цырымоніі «iHeartRadio Music Awards». А 30 жніўня 2015 года на 32-й цырымоніі прэміі «MTV VMA» Тэйлар выступіла разам з Нікі Мінаж. Акрамя таго, Свіфт прымала ўдзел у розных ток-шоў і ранішніх ТБ-праграмах, давала шмат інтэрв’ю.

Спіс кампазіцый правіць

НазваАўтар Працягласць
1. «Welcome to New York» Taylor Swift, Ryan Tedder 3:32
2. «Blank Space» Swift, Max Martin, Karl Johan Schuster 3:51
3. «Style» Swift, Martin, Schuster, Ali Payami 3:50
4. «Out Of The Woods» Swift, Jack Antonoff 3:55
5. «All You Had to Do Was Stay» Swift, Martin 3:13
6. «Shake It Off» Swift, Martin, Schuster 3:39
7. «I Wish You Would» Swift, Antonoff 3:27
8. «Bad Blood» Swift, Martin, Schuster 3:31
9. «Wildest Dreams» Swift, Martin, Schuster 3:40
10. «How You Get the Girl» Swift, Martin, Schuster 4:07
11. «This Love» Swift 4:10
12. «I Know Places» Swift, Tedder 3:15
13. «Clean» Swift, Ryan Tedder, Imogen Heap 4:30

Пазіцыі ў чартах правіць

Тыднёвыя чарты правіць

Чарт (2014—2015) Вышэйшая пазіцыя
Australian Albums Chart[77] 1
Austrian Albums Chart[77] 5
Belgian Albums Chart (Фландрыя)[77] 1
Belgian Albums Chart (Валонія)[77] 7
Brazilian Albums[78] 3
Canadian Albums Chart[77] 1
Chinese Albums Chart[79] 1
Croatian Foreign Albums[80] 1
Czech Albums[81] 17
Danish Albums Chart[77] 2
Dutch Albums Chart[77] 1
Finnish Albums Chart[77] 10
French Albums Chart[77] 9
German Albums Chart[77] 4
Greek Albums Chart[82] 11
Hungarian Albums[83] 22
Irish Albums Chart[84] 1
Italian Albums Chart[77] 5
Japanese Albums Chart[85] 3
Korean International Albums[86] 2
New Zealand Albums Chart[77] 1
Norwegian Albums Chart[77] 1
Polish Albums[87] 17
Portuguese Albums Chart[77] 3
Russian Albums[88] 7
Scottish Albums[89] 1
South African Albums Chart[90] 7
Spanish Albums Chart[77] 4
Swedish Albums Chart[77] 23
Swiss Albums Chart[77] 3
Taiwanese Albums Chart[91] 2
UK Albums Chart[92] 1
US Billboard 200[93] 1

Выніковыя гадавыя чарты правіць

Чарт (2014) Пазіцыя
Australian Albums Chart[94] 2
Belgian Albums (Фландрыя)[95] 71
Belgian Albums (Валонія)[96] 198
Canadian Albums[97] 2
German Albums[98] 71
Japanese Albums[99] 34
Mexican Albums Chart[100] 28
New Zealand Albums Chart[101] 3
UK Albums Chart[102] 11
US Billboard 200[103] 3
Чарт (2015) Пазіцыя
Australian Albums[104] 3
Canadian Albums[105] 1
Dutch Albums[106] 35
Japanese Albums[107] 30
New Zealand Albums[108] 5
Swiss Albums[109] 47
UK Albums Chart[110] 6
US Billboard 200[111] 1
US Digital Albums[112] 1
Чарт (2016) Пазіцыя
Australian Albums[113] 17
Belgian Albums Chart (Фландрыя)[77] 94
Canadian Albums[114] 17
New Zealand Albums[115] 19
UK Albums Chart[116] 44
US Billboard 200[117] 17
US Digital Albums[118] 22

Выніковы хіт-парад правіць

Чарт Пазіцыя
US Billboard 200[119] 64

Зноскі

  1. Partridge, Kenneth. Taylor Swift '1989': Grammy Album of the Year Spotlight. Billboard (6 лютага 2016). Праверана February 12, 2016.
  2. Cross, Alan. Music Weekly Sales and Analysis: 05 Лістапада 2014. A Journal of Musical Things (5 лістапада 2014). Праверана November 12, 2014.
  3. Cross, Alan. Music Weekly Sales Report and Analysis: 12 November 2014. A Journal of Musical Things (12 лістапада 2014). Праверана November 19, 2014.
  4. Bliss, }. Nielsen: Canada Loved Taylor Swift, Music and Streaming, Ага, Vinyl in 2014. Billboard (27 студзеня 2015). Праверана January 30, 2015.
  5. Taylor Swift named IFPI global recording artist of 2014. [[International Federation of the Phonographic Industry]] (23 лістапада 2015). Праверана March 1, 2015.
  6. [http://m.billboard.com/entry/view/id/116673 Taylor Swift Named IFPI Global Recording Artist of 2014]. Billboard (24 лютага 2015). Праверана March 1, 2015.
  7. IFPI publishes Digital Music Report 2015. International Federation of the Phonographic Industry (14 красавіка 2015). Праверана April 17, 2015.(недаступная спасылка)
  8. Diane Warren on the GRAMMYs Red Carpet 2014. YouTube. Google (27 студзеня 2014). Праверана April 3, 2014.
  9. https://itunes.apple.com/us/album/1989/id907242701
  10. http://www.target.com/p/taylor-swift-1989-deluxe-edit..
  11. "1989" von Taylor Swift(нявызн.). iTunes Store (DE). Apple Inc.. Праверана August 23, 2014.
  12. "1989 (Deluxe)" von Taylor Swift(нявызн.). iTunes Store (DE). Apple Inc.. Праверана August 23, 2014.
  13. 1989(нявызн.). Amazon.com (DE). Праверана August 23, 2014.
  14. 1989 (Deluxe Edt.)(нявызн.). Amazon.com (DE). Праверана August 23, 2014.
  15. 1989 by Taylor Swift. iTunes Store. Праверана August 23, 2014.
  16. 1989 (Deluxe) by Taylor Swift. iTunes Store (GB). Apple Inc.. Праверана August 23, 2014.
  17. 1989. Amazon.com (UK). Праверана August 23, 2014.
  18. 1989 (Deluxe Edition). Amazon.com (UK). Праверана August 23, 2014.
  19. https://www.amazon.ca/dp/B00P2HSETA/
  20. https://www.amazon.com/dp/B00P2HSETA//
  21. http://www.dr.com.tr/Muzik/1989--Licensee-/Yabanci-Al(недаступная спасылка)..
  22. https://itunes.apple.com/ca/album/taylor-swift-karaok..
  23. https://www.amazon.ca/dp/B00V7Y297A/
  24. http://www.apple.com/itunes/download/
  25. https://www.amazon.com/dp/B00TVK1U5E/
  26. https://www.amazon.com/dp/B00UXA96G6/
  27. https://www.amazon.cn/dp/B00QWC2HB0/ Архівавана 24 снежня 2014.
  28. а б The 10 Best Albums of 2014. Billboard (11 снежня 2014). Праверана December 11, 2014.
  29. а б Cosmopolitan. Cosmo's 20 Best Albums of 2014. Cosmopolitan (3 снежня 2014). Праверана December 3, 2014.
  30. а б 50 Best Albums of 2014. Rolling Stone (1 снежня 2014). Праверана December 1, 2014.(недаступная спасылка)
  31. а б 10 Best Pop Albums of 2014. Rolling Stone (19 снежня 2014). Праверана December 21, 2014.(недаступная спасылка)
  32. а б DigitalSpy. Digital spy's Top Albums Of 2014. DigitalSpy (6 снежня 2014). Праверана December 6, 2014.
  33. а б Drowned In Sound's 50 Favorite Albums of 2014. Drowned in Sound (11 снежня 2014). Праверана December 11, 2014.(недаступная спасылка)
  34. а б American Songwriter. 50-albums-2014/5/ American Songwriter's Top 50 Albums Of 2014. American Songwriter (24 лістапада 2014). Праверана December 1, 2014.
  35. а б time's Top 10 Best Albums of 2014(недаступная спасылка). Time (3 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2016. Праверана December 3, 2014.
  36. A.V. Club. The A.V. Club 20 Best Albums of 2014. American Songwriter (9 снежня 2014). Праверана December 9, 2014.
  37. Complex. Complex 50 Best Albums of 2014(недаступная спасылка). Cosmopolitan (24 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана December 28, 2014.
  38. Espen Hågensen Rusdal. Her er listene over den beste musikken i 2014. Billboard (31 снежня 2014). Праверана December 31, 2014.
  39. Guardian Best Albums of 2014. The Guardian (26 лістапада 2014). Праверана December 1, 2014.
  40. Guardian Best Albums of 2014. The Guardian (26 лістапада 2014). Праверана December 1, 2014.
  41. musicOMH's Top 100 Albums of 2014. musicOMH (6 снежня 2014). Праверана December 6, 2014.
  42. Pazz & Jop 2014(недаступная спасылка). The Village Voice. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2015. Праверана 8 кастрычніка 2016.
  43. Pitchforks’s 50 Best Albums Of 2014. Pitchfork Media (17 снежня 2014). Праверана December 17, 2014.
  44. The 80 Best Albums of 2014. PopMatters (8 снежня 2014). Праверана December 8, 2014.
  45. Spin's 50 Best Albums of 2014. Spin (9 снежня 2014). Праверана December 9, 2014.
  46. Stereogum. The 50 Best Albums of 2014. Rolling Stone (2 снежня 2014). Праверана December 2, 2014.
  47. The 30 Best Albums of 2014. Time Out (6 снежня 2014). Праверана December 6, 2014.
  48. Billboard Music Awards 2015: See the Full Winners List (17 мая 2015). Праверана December 9, 2015.
  49. Grammy Nominations 2016: See the Full List of Nominees (7 снежня 2015). Праверана December 9, 2015.
  50. Taylor Swift announces new album details and single Shake It Off. The Guardian (19 жніўня 2014). Праверана August 19, 2014.
  51. Kreps, Daniel. Taylor Swift Dismisses the Haters in New Song 'Shake It Off'. Rolling Stone (18 кастрычніка 2014). Праверана August 19, 2014.
  52. Lee, Esther. Taylor Swift's "Shake It Off" Video Director Mark Romanek Defends It From Racist Claims. US Weekly (22 кастрычніка 2014). Праверана April 5, 2014.
  53. Bueno, Antoinette. Taylor Swift's 'Shake It Off' Video Director Hits Back at Racist Claims. Entertainment Tonight. CBS Studios Inc (22 кастрычніка 2014). Праверана April 5, 2014.
  54. Buchanan, Kyle. Mark Romanek on Directing Taylor Swift's New Video 'Shake It Off'. Vulture. New York Media LLC (21 кастрычніка 2014). Праверана April 5, 2014.
  55. Taylor Swift — Shake It Off. Vevo. YouTube (18 жніўня 2014). Праверана 23 ліпеня 2015.
  56. It's Official: Taylor Swift to Perform at MTV VMAs. The Hollywood Reporter (13 жніўня 2014). Праверана October 18, 2014.
  57. Chau, Thomas. Taylor Swift Performs 'Shake It Off' at the 2014 German Radio Awards [VIDEO]. Pop Crush (4 верасня 2014). Праверана April 4, 2014.
  58. Taylor Swift kicks off iHeartRadio Music Festival in TWO striking ensembles - Daily Mail Online. Mail Online.
  59. Year 2015-to-Date Marketshare at the Four-Month Mark. HITS. HITS Digital Ventures (21 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2015. Праверана May 21, 2015.
  60. Duboff, Josh. Taylor Swift Made Her "Blank Space" Music Video Co-Star Sean O'bil Pry Blush on Set. Vanity Fair (10 лістапада 2014). Праверана November 11, 2014.
  61. Nessif, Bruna. Meet Sean O'bil Pry! 13 Things to Know About the Hot Guy in Taylor Swift's "Blank Space" video. E! Online (10 лістапада 2014). Праверана November 11, 2014.
  62. Goodman, Jessica. Taylor Swift's 'Blank Space' Video Leaked Early (UPDATE). The Huffington Post. Праверана November 12, 2014.
  63. Joseph Kahn twitter (10 лістапада 2014). Праверана November 10, 2014.
  64. Joseph Kahn (10 лістапада 2014). Праверана November 10, 2014.
  65. Sargent, Jordan. The 100 Best Tracks of 2014(недаступная спасылка). Pitchfork Media. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана February 5, 2015.
  66. Taylor Swift Shows Her Sensual Side in Moody 'Style' Video. Rolling Stone (13 лістапада 2015). Праверана November 13, 2015.
  67. Taylor Swift - Style. YouTube. Праверана November 13, 2015.
  68. Gary Trust. Wiz Khalifa Tops Hot 100, Taylor Swift Re-Enters Following BBMAs Video Premiere. Billbaord. (Prometheus Global Media) (21 мая 2015). Праверана May 22, 2015.(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)
  69. Trust, Gary. Wiz Khalifa's 'See You Again' Replaces Taylor Swift at No. 1 on Hot 100. Billboard. Prometheus Global Media (3 чэрвеня 2015). Праверана June 3, 2015.
  70. cedricced.com
  71. hitfix.com Архівавана 4 чэрвеня 2015.
  72. cultnoise.com Архівавана 26 чэрвеня 2015.
  73. consequenceofsound.net
  74. latimes.com
  75. Seabrook, George. Review: Taylor Swift ft. Kendrick Lamar – Bad Blood. The Edge (20 мая 2015). Праверана May 21, 2015.
  76. Christopher Rosen. Taylor Swift teases 'Wildest Dreams' video with pic of Scott Eastwood (29 жніўня 2015). Праверана August 30, 2015.
  77. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с http://www.australian-charts.com/showitem.asp?interpret=Taylor+Swift&titel=1989&cat=a
  78. http://www.portalsucesso.com.br/ranking?tipo=10top
  79. http://ww25.sino-chart.com Архівавана 4 лістапада 2016.
  80. http://www.hdu-toplista.com/index.php?what=arhiva&w=details&id={{{id}}}
  81. http://www.ifpicr.cz/hitparada/index.php
  82. https://archive.today/20131119134544/http://www.ifpi.gr/charts_en.html
  83. http://www.mahasz.hu/?menu=slagerlistak&menu2=archivum&lista=top40&ev=2014&het=44&submit_=Keres%E9s
  84. http://www.chart-track.co.uk/index.jsp?c=p%2Fmusicvideo%2Fmusic%2Farchive%2Findex_test.jsp&ct=240002&arch=t&lyr=2014&year=2014&week=44 Архівавана 10 лістапада 2017.
  85. http://www.oricon.co.jp/rank/ja/w/2014-11-10/
  86. http://gaonchart.co.kr/main/section/chart/album.gaon?nationGbn=E
  87. http://olis.onyx.pl/listy/index.asp?idlisty=922
  88. https://lenta.ru/news/2014/11/06/grebenshchikov
  89. http://www.officialcharts.com/charts/scottish-albums-chart/20141102/40/
  90. http://www.rsg.co.za
  91. http://www.g-music.com.tw/GMusicBillboard0.aspx Архівавана 10 жніўня 2012.
  92. http://www.officialcharts.com/charts/albums-chart/20141102/7502/
  93. http://www.billboard.com/artist/371422/Taylor+Swift/chart?f=305
  94. End of Year Charts – ARIA Top 100 Albums 2014. ARIA Charts. Australian Recording Industry Association. Праверана January 7, 2015.
  95. Jaaroverzichten 2014(нявызн.). Ultratop. Праверана December 10, 2014.
  96. Rapports Annuels 2014(нявызн.). Ultratop. Праверана December 10, 2014.
  97. 2014 Year End Charts — Top Canadian Albums. Billboard. Праверана December 11, 2014.
  98. Top 100 Album-Jahrescharts(нявызн.). GfK Entertainment. offiziellecharts.de. Праверана 10 August 2015.
  99. 2014 Japan Year end. Oricon. Праверана December 20, 2014.
  100. Los Más Vendidos 2014 (ісп.) (PDF)(недаступная спасылка). Asociación Mexicana de Productores de Fonogramas y Videogramas (AMPROFON). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2016. Праверана May 23, 2015.
  101. Top Selling Albums of 2014. Recorded Music NZ. Праверана January 2, 2015.
  102. Moss, Liv. The Official Top 40 Biggest Selling Artist Albums of 2014. Official Charts Company (1 студзеня 2015). Праверана January 1, 2015.
  103. Top 200 Albums Chart Year End 2014. Billboard. Праверана January 7, 2015.
  104. McCabe, Kathy. ARIA chart for 2015 reveal the most popular music that Australia loves to turn up the volume on. The Advertiser. Праверана January 6, 2016.
  105. TOP CANADIAN ALBUMS: YEAR END 2015. Billboard. Праверана December 10, 2015.
  106. Dutch Charts — dutchcharts.nl
  107. 2015 Japan Year end. Oricon. Праверана December 23, 2015.
  108. Top Selling Albums of 2015. Recorded Music NZ. Праверана December 25, 2015.
  109. Schweizer Jahreshitparade 2015 — hitparade.ch
  110. Copsey, Rob. The Official Top 40 Biggest Artist Albums of 2015 revealed. Official Charts Company (5 студзеня 2016). Праверана 5 January 2016.
  111. TOP BILLBOARD 200 ALBUMS: YEAR END 2015. Billboard. Праверана December 10, 2015.
  112. DIGITAL ALBUMS: YEAR END 2015. Billboard. Праверана December 10, 2015.
  113. McCabe, Kathy. ARIA chart for 2015 reveal the most popular music that Australia loves to turn up the volume on. The Advertiser. Праверана January 6, 2016.
  114. TOP CANADIAN ALBUMS: YEAR END 2015. Billboard. Праверана December 10, 2015.
  115. Top Selling Albums of 2015. Recorded Music NZ. Праверана December 25, 2015.
  116. Copsey, Rob. The Official Top 40 Biggest Artist Albums of 2015 revealed. Official Charts Company (5 студзеня 2016). Праверана 5 January 2016.
  117. TOP BILLBOARD 200 ALBUMS: YEAR END 2015. Billboard. Праверана December 10, 2015.
  118. DIGITAL ALBUMS: YEAR END 2015. Billboard. Праверана December 10, 2015.
  119. Greatest of All Time Billboard 200 Albums. Billboard. Праверана November 12, 2015.