2-гі Прыбалтыйскі фронт
2-гі Прыбалтыйскі фронт — адзін з франтоў РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны.[1][2]
2-гі Прыбалтыйскі фронт | |
---|---|
руск.: 2-й Прибалтийский фронт | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Тып | Фронт |
Удзел у |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 кастрычніка 1943 года ў выніку пераназвання Прыбалтыйскага фронту.
З 1 па 21 лістапада 1943 года войскі левага крыла фронту вялі наступ ў віцебска-полацкім кірунку.
У студзені — лютым фронт удзельнічаў у Ленінградска-Наўгародскай аперацыі 1944 г. Падчас Стараруска-Наваржэўскай аперацыі войскі фронту выйшлі на подступы да Острава, Пушкінскіх Гор, Ідрыцы; у ліпені 1944 года правялі Рэжыцка-Двінскую аперацыю і прасунуліся на захад да 200 км, а ў жніўні — правялі Маданскую аперацыю, падчас якой прасунуліся яшчэ на 60-70 км уздоўж паўночнага берага Заходняй Дзвіны і вызвалілі буйны вузел чыгуначных і шашэйных дарог — горад Мадана.
У верасні — кастрычніку 1944 года, падчас Прыбалтыйскай аперацыі 1944 г., войскі фронту прынялі ўдзел у Рыжскай аперацыі і да 22 кастрычніка выйшлі да тукумскай мяжы абароны праціўніка, блакіраваўшы сумесна з войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў Курляндыі групу армій «Поўнач». У наступным, да красавіка 1945 года, яны працягвалі блакаду і вялі баі па знішчэнні курляндскай групоўкі праціўніка. З лютага ў склад фронту ўвайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія дзейнічалі супраць гэтай групоўкі. 1 красавіка 1945 года фронт быў скасаваны, а яго войскі пераведзены ў склад Ленінградскага фронту.[1]
Склад
правіцьПершапачаткова ў склад фронту ўваходзілі:
- 3-я ўдарная армія
- 6-я гвардзейская армія
- 11-я гвардзейская армія
- 20-я армія
- 22-я армія
- 15-я паветраная армія
У далейшым:
Камандуючыя
правіцьЧлены Ваеннага Савета
правіць- Л. З. Мехліс (кастрычнік — снежань 1943), генерал-лейтэнант;
- М. А. Булганін (снежань 1943 — красавік 1944), генерал-лейтэнант;
- У. М. Багаткін (красавік 1944 — сакавік 1945), генерал-лейтэнант.
- С. І. Шабалін (1944), генерал-маёр.
Героі Савецкага Саюза
правіць- Іван Васільевіч Башарын — намеснік камандзіра эскадрыллі 810-го штурмавога авіяцыйнага палка 225-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі 15-й паветранай арміі 2-го Прыбалтыйскага фронту, старшы лейтэнант.
Зноскі
- ↑ а б 2-гі Прыбалтыйскі фронт
- ↑ Франты Савецкіх Узброеных Сіл падчас Вялікай Айчыннай вайны Архівавана 14 студзеня 2010.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць