2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (1-га складу)
2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (1-га складу) — партызанская брыгада, створаная ў маі 1942. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мехаўскага, Гарадоцкага і Суражскага раёнаў. У кастрычніку — снежні 1943 года брыгада (274 партызаны, 6 атрадаў) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.
2-я Беларуская партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1943 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 274 партызаны (кастрычнік — снежань 1943) |
Дыслакацыя | Мехаўскі, Гарадоцкі, Суражскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад
правіцьБрыгада была створана на базе Мехаўскага партызанскага атрада, які дзейнічаў з ліпеня 1941 года. У жніўні 1942 года 3-і атрад брыгады быў накіраваны ў Вілейскую вобласць, дзе на яго базе была створана партызанская брыгада «Спартак», у брыгадзе быў нанава створаны 3-і атрад. 4 сакавіка 1943 года пасля баёў з карнікамі частка брыгады (597 партызан, атрады імя Суворава, «Мсцівец», імя Варашылава, «Смерць фашызму», імя Кузьмы Мініна, імя Кутузава, імя Чапаева) выйшла за лінію фронту, атрады былі расфарміраваны. У сакавіку 1943 года з груп, якія засталіся ў нямецкім тыле, былі створаны новыя атрады. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Чапаева;
- атрад «Мсцівец»;
- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад.
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- М. І. Дзьячкоў;
- Я. Н. Барсукоў;
- М. Ф. Сафронаў.
Камісары
правіць- К. Ф. Волкаў;
- Я. Н. Барсукоў;
- М. Ф. Сафронаў.
Нчальнікі штаба
правіць- І. С. Скуматаў;
- П. Дз. Тарачэнка.
Гісторыя
правіцьПартызаны учынялі дыверсіі на чыгунках Віцебск — Невель, Полацк — Невель, Віцебск — Полацк, на шашэйных і грунтовых дарогах. У маі — снежні 1942 разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Вадзянікі, Шмані, на станцыях Бычыха, Езярышча, былой Мехаўскай МТС Мехаўскага, Смалоўка, Бяскатава Гарадоцкага, Чурылава Усвяцкага раёнаў Смаленскай вобласці. У верасні — кастрычніку 1942, лютым, маі — чэрвені 1943 вялі баі супраць карнікаў. У жніўні 1943 разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Дубрава Гарадоцкага раёна. У жніўні — верасні 1943 года на чыгунцы Віцебск — Невель падарвалі больш за 1 тысячу рэек.
Памяць
правіцьУ 1972 годзе ў вёсцы Бярозаўка Гарадоцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік, у 1979 каля вёскі Дубрава, у 1965 на чыгуначнай станцыі Бычыха, у 1975 у вёсцы Смалоўка Гарадоцкага раёна былі пастаўлены мемарыяльныя дошкі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.