2-я Грамадзянская вуліца (Гомель)


2-я Грамадзянская вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Мае спецыфічную канфігурацыю, складаючыся з дзвюх паралельных адна адной праезных частак, якія праходзяць ад Гомельскай універсальнай базы да 1-га завулка Крупскай[1]. Забудова базы адносіцца да гэтай жа вуліцы, прылягаючы да чыгуначнай каляіны ў раёне канцавога адрэзка вуліцы Падгорнай. Жылая забудова сядзібнага тыпу месціцца толькі на заходнім баку часткі бліжэйшай да 1-й Грамадзянскай вуліцы.

2-я Грамадзянская
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Працягласць ≈855 м. (сукупна; без тэрыторыі універсальнай базы)
Пакрыццё асфальт
Ранейшыя назвы 10-ы праезд (часткова)
Паштовы індэкс 246015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Між дзвюма часткамі каля 1-га завулка Крупскай знаходзіцца невялічкі зялёны масіў, за якім ідуць аўтарамонтныя, гандлёвыя і іншага прызначэння будынкі. Усходняя частка ідзе ўзбоч Прудкоўскіх могілак.

Заходняя частка вуліцы вядома пад сваёй назвай, прынамсі, з 1961 г., тады, як усходняя называлася 10-м праездам[2].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  2. Схематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961.