2-я Мінская партызанская брыгада

2-я Мінская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрадаў «Сокал», М. Цярэніка (пазней імя Суворава), імя Чапаева, імя Кутузава. Дзейнічала на тэрыторыі Пухавіцкага, Мінскага, Старадарожскага, Рудзенскага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (1341 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. На базе атрадаў, вылучаных з брыгады былі створаны партызанская брыгада імя В. І. Чапаева, партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі, 3-я Мінская партызанская брыгада імя В. І. Будзённага.

2-я Мінская партызанская брыгада
Гады існавання 1942—1944
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of the Byelorussian SSR (1940).svg Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Мінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1341 партызан (29 чэрвеня) 1944
Дыслакацыя Пухавіцкі, Мінскі, Старадарожскі, Рудзенскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

СкладПравіць

На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Кутузава (створаны ў красавіку 1942 года);
  • атрад імя Суворава (арганізаваны на базе партызанскіх груп, якія дзейнічалі з лютага 1942 года, і партызанскага атрада Г. Назарава, што дзейнічаў з ліпеня 1941 года і быў рассеяны ў баях з карнікамі ў Пухавіцкім раёне);
  • атрад імя Панамарэнкі;
  • атрад імя Молатава.

КамандаваннеПравіць

КамандзірыПравіць

КамісарыПравіць

Начальнікі штабаПравіць

  • І. Н. Цішчанка;
  • Ф. А. Раткевіч.

ДзейнасцьПравіць

Партызаны ў другой палове 1943 года падарвалі 1 тысячу рэек. 10 кастрычніка 1942 года на дарозе ПухавічыВомельна знішчылі 9 аўтамашын, больш за 70 нямецкіх салдат. У студзені — лютым 1943 года, чэрвені 1944 года вялі баі з карнікамі. Вялі баі каля вёсак Вомельна Пухавіцкага і Дражна Старадарожскага раёнаў. Вывелі са строю электрастанцыі ў Пухавічах, Седчы. У кастрычніку 1943 — красавіку 1943 года знішчылі 43 масты. 28 чэрвеня 1944 года захапілі пераправу цераз раку Пціч і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі.

ПамяцьПравіць

У вёсцы Клятное Пухавіцкага раёна ў памяць брыгады пастаўлены помнік.

ЛітаратураПравіць

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.