2017 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
2017 год уключае шэраг падзей, якія пакінуць след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіцьI квартал
правіць- 9 лютага — 3 красавіка: выстаўка «Век Антона Бархаткова», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Антона Стэфанавіча Бархаткова (1917—2001), заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.[1]
- 1 сакавіка — 17 красавіка: мемарыяльная выстаўка «Сяргей Селіханаў. Да 100-годдзя з дня нараджэння. Скульптура — Жывапіс — Графіка»[2].
II квартал
правіць- 15 красавіка — 15 мая: персанальная юбілейная выстаўка жывапісу Мікалая Ісаёнка «Зачараваны імгненнем»[3].
- 22 красавіка — 21 мая: юбілейная выстаўка жывапісу «Аб зямлі і небе» беларускага мастака і педагога Анатоля Кузняцова. У экспазіцыі было прадстаўлена больш за 60 жывапісных твораў майстра, створаных ім на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў (1996—2016)[4].
- 5 мая — адкрыццё персанальнай выстаўкі твораў Уладзіміра Крываблоцкага ў Ушацкім музеі народнай славы[5]
- 3 чэрвеня — адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу Аляксандра Некрашэвіча «Калейдаскоп», галерэя «A&V», Мінск[6]
- Персанальная выстаўка жывапісу Анатоля Бараноўскага «А далей…далей прасцяг шырокi» (пасмяротная). Карцінная галерэя «Традыцыя» імя Г. М. Пранішнікава. г. Светлагорск[7]
III квартал
правіць- 18 жніўня — 24 верасня: персанальная юбілейная выстаўка «Міхаіл Блішч. Да 100-годзя са дня нараджэння», НММ РБ[8]
IV квартал
правіць- 23 снежня — 21 студзеня 2018: выстаўка жывапісу Валерыя Шкарубы ў НММ РБ[9]
- 27 снежня — 19 студзеня 2018: выстаўка Алега Карповіча «Партрэт і сяброўскі шарж», прысвечаная 90-годдзю газеты «СБ. Беларусь сегодня», НММ РБ[10]
Памерлі
правіць- 31 студзеня — Анатоль Бараноўскі (нар. 1937), беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992). Народны мастак Беларусі (2012).
- 26 сакавіка — Май Данцыг (нар. 1930), беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1973). Народны мастак Беларусі (1995).
- 30 сакавіка — Мікола Рыжы (нар. 1953), беларускі мастак-графік, жывапісец, ілюстратар.
- 30 красавіка — Леанід Богдан (нар. 1953), беларускі скульптар са Слоніма[11].
- 3 чэрвеня — Генадзь Шутаў (нар. 1939), беларускі мастак-графік, акварэліст, сябра Беларускага саюза мастакоў, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі[12].
- 29 кастрычніка — Георгій Паплаўскі (нар. 1931), беларускі мастак-графік, Народны мастак Беларусі[13].
- 17 снежня — Уладзімір Пашчасцеў (нар. 1944), беларускі графік, ілюстратар, экслібрысіст.
Зноскі
- ↑ ArtMuseum.by «Век Антона Бархаткова» да 100-годдзя з дня нараджэння мастака(недаступная спасылка)
- ↑ ArtMuseum.by Сяргей Селіханаў. Да 100-годдзя з дня нараджэння. Скульптура — Жывапіс — Графіка. 18.03 – 17.04.2017(недаступная спасылка)
- ↑ ArtMuseum.by Персанальная юбілейная выстава жывапісу Мікалая Ісаёнка «Зачараваны імгненнем» Архівавана 15 мая 2017.
- ↑ ArtMuseum.by Юбілейны выставачны праект «Аб зямлі і небе» Анатоля Кузняцова 22.04-21.05.2017 Архівавана 29 красавіка 2017.
- ↑ ushachi.museum.by. Выставка «Шлях». Учреждение культуры «Ушачский музей Народной Славы имени Владимира Елисеевича Лобанка».(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 26 студзеня 2018.
- ↑ Галерэя «A&V». Аляксандр Некрашэвіч (руск.)
- ↑ «А далей…далей прасцяг шырокi» и «Серебряный перезвон»
- ↑ ArtMuseum.by Торжественное открытие выставки «Михаил Блищ. К 100-летию со дня рождения
- ↑ Афіша выстаўкі Валерыя Шкарубы Архівавана 18 красавіка 2019.
- ↑ ArtMuseum.by Выстаўка Алега Карповіча «Партрэт і сяброўскі шарж» Архівавана 28 лістапада 2020.
- ↑ В Слониме убит знаменитый скульптор Леонид Богдан
- ↑ Беларускі саюз мастакоў(недаступная спасылка)
- ↑ На 87-м году умер народный художник Беларуси Георгий Поплавский (руск.)
Спасылкі
правіць- ArtMuseum.by Архівавана 1 студзеня 2016.
- Сайт Беларускага саюза мастакоў(недаступная спасылка)