2018 год у гісторыі кіно
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
2018 год быў адзначаны шэрагам кінематаграфічных падзей.
2018 год у гісторыі кіно | ||
2014 · 2015 · 2016 · 2017 — 2018 — 2019 · 2020 · 2021 · 2022 |
Лідары праката
правіцьПадзеі
правіць- 2 красавіка — аб’яўлены першы конкурс «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі».
- 2—9 лістапада — адбыўся 25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»[1].
- 17 снежня — у Мінску адбылася першая цырымонія ўзнагароджання «Нацыянальнай кінапрэміі Беларусі».
Фільмы
правіць- «Адзіная такая» — дакументальны, «Белсат», рэж. Вольга Дашук
- «Айка» — рэж. Сяргей Дварцавой ; у гал. ролі Самал Еслямава .
- «Вайна Анны» — рэж. Аляксей Федарчэнка ; у гал. ролі Марта Казлова.
- «Валянцін Вінаградаў, альбо беларускае кіно, якога няма» — дакументальны, «Белсат», рэж. Андрэй Кудзіненка
- «Вінаваты» — рэж. Густаў Мёлер ; у гал. ролі Якаб Седэргрэн .
- «Востраў сабак» — рэж. Уэс Андэрсан.
- «Выхавацелька» — рэж. Сара Каланджэла .
- «Дэбют» — дакументальны, рэж. Анастасія Мірашнічэнка.
- «Дэсант» — дакументальны, рэж. Януш Гаўрылюк
- «Зялёная кніга» — рэж. Пітэр Фарэлі; у гал. ролях: Вiга Мортэнсен, Махершала Алі.
- «Крамныя зладзеі» — рэж. Хірокадзу Корээда.
- «Мая бабуля з Марса» — дакументальны, рэж. Аляксандр Міхалковіч.
- «Мяжа» — рэж. Алі Абасі; у гал. ролях: Ева Меландэр, Ээра Мілонаф .
- «Не гульня» — мастацкі, «Беларусьфільм», рэж. Дзяніс Скварцоў (у ролях: Павел Паўлюць, Мікіта Лубенька)
- «Рома» — мексіканскі драматычны фільм, пастаўлены кінарэжысёрам Альфонса Куаронам.
- «Унутры сябе» — мастацкі, «Первая КиноВидеоКомпания», рэж. Сяргей Талыбаў (у ролях: Павел Харланчук, Вераніка Пляшкевіч)
- «У цемры» — дакументальны, «Белсат», рэж. Віктар Аслюк
- «Фаварытка» — рэж. Ёргас Ланцімас; у гал. ролях: Алівія Колман, Эма Стоўн, Рэйчэл Вайс.
- «Фантастычныя істоты: Злачынствы Грындэльвальда» — фантастычная драма рэжысёра Дэвіда Ейтса .
- «Халодная вайна» — рэж. Павел Паўлікоўскі; у гал. ролях: Іаанна Куліг, Томаш Кот.
- «Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі» — рэж. Рон Ховард.
- «Хрусталь» — мастацкі, рэж. Дар’я Жук (у ролях: Аліна Насібуліна, Іван Мулін)
- «Ratio mortis» — мастацкі, рэж. Крыстаф Крамер (у ролях: Мікіта Мілер , Дыяна Бірк, Міхаэль Касцерын).
Узнагароды
правіцьНарадзіліся
правіцьПамерлі
правіць- 10 студзеня — Міхаіл Міхайлавіч Дзяржавін (81) — расійскі акцёр.[5]
- 31 студзеня — Анатоль Ізраілевіч Рэзнікаў (77) — савецкі рэжысёр анімацыйных фільмаў.[6]
- 7 лютага — Генадзь Міхайлавіч Гарбук (83) — беларускі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі (1980).[7]
- 9 лютага — Ёхан Ёхансан, ісландскі кампазітар, аўтар музыкі для тэатра, танцаў, тэлебачання і кіно (нар. 1969).
- 12 сакавіка — Алег Паўлавіч Табакоў (82) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, народны артыст СССР (1988).[8]
- 28 сакавіка — Алег Андрэевіч Анофрыеў (87) — савецкі і расійскі акцёр.[9]
- 8 красавіка — Лейла Абашыдзэ (88) — грузінская кінаактрыса, народная артыстка Грузіі (1965).[10]
- 13 красавіка — Мілаш Форман (86) — чэшскі і амерыканскі кінарэжысёр, драматург, прадзюсар, акцёр, сцэнарыст (нар. 1932).[11]
- 21 красавіка — Ніна Дарошына (83) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, народная артыстка РСФСР (нар. 1934)
- 2 мая — Ван Даньфэн (93) — кітайская актрыса.
- 5 мая — Эрмана Альмі (86) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
- 6 чэрвеня — Кіра Муратава (83) — савецкая і ўкраінская кінарэжысёрка, сцэнарыстка і актрыса (нар. 1934).[12]
- 14 чэрвеня — Станіслаў Гаварухін (82) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст і палітычны дзеяч.[13]
- 3 ліпеня — Робі Мюлер (78) — нідэрландскі кінааператар (нар. 1940).
- 14 жніўня — Мікалай Кірычэнка (72) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно (нар. 1946).[14]
- 1 кастрычніка — Шарль Азнавур (94) — французскі спявак, кампазітар, паэт, пісьменнік, акцёр (нар. 1924).[15]
- 26 кастрычніка — Мікалай Карачанцаў (73) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст РСФСР (нар. 1944).[16]
- 26 лістапада — Бернарда Берталучы (77) — італьянскі кінарэжысёр, драматург і паэт (нар. 1940).
Зноскі
правіць- ↑ У XXV Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» прадставяць 167 карцін(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь (17 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020. Праверана 3 лістапада 2018.
- ↑ Palmarès 2018 — 43ème Cérémonie des César (фр.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа». Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
- ↑ Nancy Tartaglione. Cannes Winners: ‘Shoplifters’ Takes Palme D’Or; Spike Lee’s ‘BlacKkKlansman’ Is Grand Prize – Full List (англ.). Сайт «Deadline». «Deadline» (19 мая 2018). Праверана 9 верасня 2018.
- ↑ Official Awards of the 75th Venice Film Festival (англ.). «La Biennale di Venezia» (8 верасня 2018). Праверана 9 верасня 2018.
- ↑ Памёр расійскі акцёр Міхаіл Дзяржавін
- ↑ Памёр стваральнік мульцікаў пра ката Леапольда
- ↑ Памёр Народны артыст Беларусі і акцёр Купалаўскага тэатра Генадзь Гарбук
- ↑ Памёр Алег Табакоў
- ↑ Памёр акцёр Алег Анофрыеў, які агучыў “Брэменскіх музыкантаў”
- ↑ Памерла легендарная савецкая і грузінская актрыса Лэйла Абашыдзэ
- ↑ Памёр Мілаш Форман — рэжысёр фільма «Палёт над гняздом зязюлі»
- ↑ Памерла рэжысёр Кіра Муратава
- ↑ Памёр рэжысёр Станіслаў Гаварухін
- ↑ «Быў чалавекам Тэатра». Памёр акцёр Мікалай Кірычэнка, Радыё Свабода, 14-08-2018
- ↑ Памёр Шарль Азнавур — адзін з найпапулярнейшых спевакоў ХХ стагоддзя
- ↑ Памёр Мікалай Карачанцаў
Спасылкі
правіць2018 год у гісторыі кіно на Вікісховішчы |