2020 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
2020 год уключае шэраг падзей, якія пакінуць след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- 14 студзеня — 17 лютага – выстаўка «Без шкла. 12 акварэлей Вячаслава Паўлаўца», НММ Рэспублікі Беларусь[1]
- 28 студзеня — 15 сакавіка – выстаўка жывапісу Кастуся Качана «Радзімаю зачараваны»[2], НММ Рэспублікі Беларусь
- 5 лютага — 15 сакавіка – выстаўка жывапісу Віктара Маркаўца «Класіка і этнамадэрн»[3], НММ Рэспублікі Беларусь
- 19 лютага — 16 сакавіка – выстаўка жывапісу і графікі Юрыя Хілько «Цень ветру»[4], НММ Рэспублікі Беларусь
- 24 лютага — 5 сакавіка – выстаўка жывапісу і графікі Мікалая Селяшчука «Успаміны»[5], Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
- 11 сакавіка — 11 красавіка – выстаўка жывапісу і графікі Віктара Мікіты «Калодзеж-партал»[6], Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
- 24 чэрвеня — 5 ліпеня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск) адбылася выстаўка арыгінальнай графікі, жывапіcу і сцэнаграфіі мастака Міхася Карпука[7]
- 24 ліпеня — 30 жніўня – мемарыяльная выстаўка графікі Арлена Кашкурэвіча да 90-годдзя з дня нараджэння[8], НММ Рэспублікі Беларусь
- 3 верасня — 17 верасня – выстаўка твораў Алеся Мары «АРМАГЕДОН», прымеркаваная да 80-годдзя мастака, у Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск)[9].
- 3 верасня — 17 верасня – выстаўка графікі Уладзіміра Басалыгі «Мая споведзь», а таксама Андрэя Басалыгі «Анталогія» ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск)[10][11].
- 3 верасня — 12 верасня – выстаўка скульптуры Вольгі Мурашка «Думкі. Вобразы» ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск)[12].
- 30 кастрычніка — 29 лістапада – персанальная выстаўка графікі і скульптуры Уладзіміра Вішнеўскага «Лесвіца ў неба», НММ Рэспублікі Беларусь[13]
- 2 снежня — 18 студзеня (2021) – выстаўка мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мікалая Кузьміча «Byzantium. Вытанчаная раскоша эмалі»[14], НММ Рэспублікі Беларусь
- 5 снежня — 4 студзеня (2021) – выстаўка жывапісу Юрыя Піскуна (нар. 7.8.1955) «Твары родных людзей»[15], НММ Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
правіць- Валерый Шкаруба ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны
- Канстанцін Касцючэнка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны
- Георгію Лойку (нар. 28 жніўня 1946) прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
- Уладзіміру Ткачову (нар. 26 студзеня 1947) прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
- Уладзіміру Чарнышову (нар. 15 снежня 1939) прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
- Віктару Альшэўскаму прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
Памерлі
правіць- 19 лютага — Сяргей Малішэўскі (нар. 25.10.1956), беларускі мастак – жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1990[16].
- 7 чэрвеня — Уладзімір Басалыга, беларускі графік, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1971[17].
- 2 жніўня — Лявон Грышук, беларускі мастак-жывапісец і графік, сябра Беларускага саюза мастакоў з 2005[18].
- 23 верасня — Эдуард Агуновіч, беларускі мастак, Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977)[19].
- 19 лістапада — Валерый Шкаруба (нар. 10.12.1957), беларускі мастак – жывапісец, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2014), сябра Беларускага саюза мастакоў з 1989[20].
- 20 снежня — Святлана Каткова[21] (нар. 16.08.1941), беларускі мастак–жывапісец, манументаліст, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1970, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, дачка мастака Сяргея Каткова
Спасылкі
правіцьЗноскі
- ↑ Выстава “Без шкла. 12 акварэлей Вячаслава Паўлаўца”(недаступная спасылка)
- ↑ Афіша выстаўкі К. Качана Архівавана 22 лютага 2020.
- ↑ Афіша выстаўкі В. Маркаўца Архівавана 22 лютага 2020.
- ↑ Афіша выстаўкі жывапісу і графікі Юрыя Хілько Архівавана 22 лютага 2020.
- ↑ Афіша выстаўкі М. Селяшчука Архівавана 28 лютага 2020.
- ↑ Афіша выстаўкі В. Мікіты Архівавана 6 красавіка 2020.
- ↑ Афіша выстаўкі Міхася Карпука
- ↑ Афіша выстаўкі Арлена Кашкурэвіча(недаступная спасылка)
- ↑ Афіша выстаўкі Алеся Мары «АРМАГЕДОН»
- ↑ Афіша выстаўкі Уладзіміра Басалыгі «Мая споведзь»
- ↑ Афіша выстаўкі Андрэя Басалыгі «Анталогія» (фактычна з 3 па 17 верасня)
- ↑ Афіша выстаўкі Вольгі Мурашка «Думкі. Вобразы»
- ↑ Афіша выстаўкі Ул. Вішеўскага «Лесвіца ў неба»(недаступная спасылка)
- ↑ Афіша выстаўкі М. Кузьміча(недаступная спасылка)
- ↑ Афіша выстаўкі Ю. Піскуна Архівавана 8 лютага 2021.
- ↑ Памёр Сяргей Малішэўскі // nashaniva.by 19 лютага 2020
- ↑ Памёр Уладзімер Басалыга, беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў // svaboda.org 8 чэрвеня 2020
- ↑ Ад каранавірусу памёр мастак, ліквідатар-чарнобылец Лявон Грышук // svaboda.org 2 жніўня 2020
- ↑ Памёр мастак Эдуард Агуновіч // nashaniva.by 24 верасня 2020
- ↑ Ад каранавіруса памёр беларускі мастак Валерый Шкаруба // nashaniva.by 19 лістапада 2020
- ↑ Святлана Каткова. Фота Піта Паўлава