25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»

XXV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — міжнародны юбілейны кінафестываль, які праходзіў з 2 па 9 лістапада 2018 года ў Мінску. Канцэпцыя форуму ў 2018 годзе зрабіла акцэнт на паказ фільмаў з краін былога сацыялістычнага лагера. Фарміраванне конкурсных праграм доўжылася да 9 верасня[1].

25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»
Агульныя звесткі
Дата з 2 па 9 лістапада 2018
Месца Мінск, Беларусь
← 24-ы26-ы→

Конкурсная праграма правіць

Фільмам адкрыцця кінафестывалю стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна» рэжысёра Паўла Паўлікоўскага[2]. З нагоды адкрыцця юбілейнага «Лістапада» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў сваё віншаванне гасцям і ўдзельнікам кінафоруму.[3] У кінафестывалі прынялі ўдзел 167 карцін, дырэктарам праграм ігравога кіно фестывалю з’яўляецца Ігар Сукманаў.[4] Цырымонія адкрыцця пройдзе ў кінатэатры «Масква» пад слоганам «Пазнаючы белы свет» з прысвячэннем рэжысёру Кіры Муратавай. Падчас цырымоніі будзе ўручаны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве». Ганаровымі гасцямі цырымоніі і кінафестывалю стануць актрыса тэатра і кіно Святлана Немаляева і акцёр і рэжысёр з Узбекістана Рустам Сагдулаеў[uz].[5]

Асноўны конкурс ігравога кіно правіць

Назва Рэжысёр Краіны-вытворцы Спасылкі
«Аднойчы ў лістападзе» Анджэй Якімоўскі[en]   IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021.
«Вулкан» Раман Бандарчук[uk]     IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021.
«Груз» Огнен Главоніч[d]           IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021.
«Ірына» Надзея Косева[d]   IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021.
«Ласкавая абыякавасць свету» Адзільхан Ержанаў[ru]     IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021.
«Маладосць» Фэн Сяаган[en]   IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021.
«Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары» Раду Жудэ           IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021.
«Попел беласнежны» Цзя Чжан-Кэ[en]       IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021.
«Сулейман гара» Лізавета Сцішова     IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021.
«Сэрца свету» Наталля Мешчанінава[ru]   IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021.
«Трэцяя жонка» Аш Мэйфэр[d]   IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021.
«Юлі» Ісіар Бальяін[en]       IMDb Listapad Архівавана 22 кастрычніка 2021.

Рэакцыя правіць

Прывітанне ўдзельнікам юбілейнага фестывалю ад імя Прэзідэнта Беларусі зачытаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка:[6]

  Ужо чвэрць стагоддзя наш кінафорум прадстаўляе аўдыторыі цікавыя, якасныя і глыбокія фільмы, выконваючы высокую асветную місію і захоўваючы прыхільнасць да сваіх прынцыпаў і традыцый. Узрастаючы з году ў год склад удзельнікаў фестывалю - нагляднае сведчанне яго аўтарытэту сярод прафесіяналаў і аматараў кінамастацтва.
 

Зноскі

  1. "XXV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» адкрыецца 2 лістапада". Радыё Беларусь. 02.08.2018. Праверана 2018-11-07. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)(недаступная спасылка)
  2. "25-ты Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» стартуе стужкай польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага «Халодная вайна»". Радыё Беларусь. 02.11.2018. Праверана 2018-11-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 10 чэрвеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 10 чэрвеня 2022.
  3. Віншаванне ўдзельнікам XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (2 лістапада 2018 года). Праверана 7 лістапада 2018.
  4. "На XXV Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» прадставяць 167 карцін". Звязда. 17.10.2018. Праверана 2018-11-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  5. "Сёння адкрыецца 25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»". Звязда. 02.11.2018. Праверана 2018-11-07. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  6. "Фільм «Халодная вайна» адкрыў «Лістапад-2018»". БелТА. 02.11.2018. Праверана 2018-12-21. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць