255-ы асобны радыётэхнічны полк спецыяльнага прызначэння

255-ы асо́бны радыётэхні́чны полк спецыя́льнага прызначэ́ння (скар. 255-ы артп (АсПр)) — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Горад Навагрудак.

255-ы асобны радыётэхнічны полк спецыяльнага прызначэння
255th Separate Radio Engineering Regiment Insignia.jpgНарукаўны знак 255-га палка
Гады існавання з 1961 г.
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Спецыяльныя войскі
Дыслакацыя Навагрудак

ГісторыяПравіць

1 снежня 1961 года ў горадзе Слуцку ў адпаведнасці з дырэктывай камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі быў сфармаваны 34-ы асобны радыётэхнічны батальён «АсПр». 1 снежня 1971 года ён быў перададзены ў склад 28-й агульнавайсковай Чырванасцяжнай арміі БВА і перадыслацыравана ў горад Навагрудак. Пасля праведзеных у чарговы раз арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў часць стала называцца 255-м асобным радыётэхнічным палком (спецыяльнага прызначэння).

Са студзеня 2008 года 255-ы артп (АсПр) цалкам перайшоў на камплектаванне ваеннаслужачымі, якія праходзяць службу па кантракце.

З 1 верасня 2014 года на падставе дырэктывы міністра абароны Рэспублікі Беларусь полк быў выключаны са складу Заходняга аператыўнага камандавання і ўключаны ў склад спецыяльных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

КрыніцыПравіць