25 (фільм)
беларускі дакументальны фільм
«25» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2016 годзе.[1] Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.
25 | |
---|---|
25 | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Кінакампанія | Белсат |
Працягласць | 55 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2016 |
IMDb | ID 7626560 |
Сюжэт
правіць27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, якая праз год набыла статус канстытуцыйнага закона. Прайшла чвэрць стагоддзя, і ў суверэннай краіне вырасла новае пакаленне. Ім па 25, і яны нарадзіліся ўжо ў незалежнай Беларусі. Пра што яны мараць? Ці маюць амбіцыі? А можа ім хапае чаркі ды скваркі? Штодзённасць герояў фільма — гэта пульс жыцця маладой Беларусі.
У фільме здымаліся
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Дзіма | |
Крысціна | |
Саша | |
Яна | |
Ілля |
Здымачная група
правіць- аўтар сцэнарыя, рэжысёр і аператар — Андрэй Куціла
- гукарэжысёр — Яраслаў Шпак
- мантажыст — Андрэй Кісель
- каларыст — Варфаламей Курага
- асістэнт рэжысёра — Вікторыя Шаблоўская
- цітры — Дзіма Ску