26-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»

беларускі кінафестываль

XXVI Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — міжнародны кінафестываль, які прайшоў з 1 па 8 лістапада 2019 года ў Мінску. У яго межах адбыўся Дзень віртуальнай рэальнасці на асобнай секцыі VR-карцін з Польшчы, Літвы, Францыі, Беларусі, Аргенціны, Чэхіі і ЗША, а таксама воркшопы, лекцыі і пітчынг[ru].[1][2]

26-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»
Агульныя звесткі
Дата з 1 па 8 лістапада 2019
Месца Мінск, Беларусь
← 25-ы27-ы→

Конкурсная праграма Правіць

Асноўны конкурс ігравога кіно Правіць

Назва Рэжысёр(ы) Краіны-вытворцы Спасылкі
«А потым мы танцавалі» Леван Акін       IMDb Listapad
«Атлантыда» Валянцін Васяновіч   IMDb Listapad
«Басаногі бягун» Мірлан Абдыкалыкаў   IMDb Listapad
«Бацька» Крысціна Грозева, Петар Вылчанаў     IMDb Listapad
«Бывай, мой сын» Ван Сяашуай   IMDb Listapad
«Злачынны чалавек» Дзмітрый Герасімавіч Мамулія     IMDb Listapad
«Керасін» Юсуп Разыкаў   IMDb Listapad
«Размаляваная птушка» Вацлаў Маргаўл       IMDb Listapad
«Трэнінг асобаснага росту» Фархат Шарыпаў   IMDb Listapad
«Удых-выдых» Дзіта Цінцадзэ       IMDb Listapad
«Уяўны воўк» Валерыя Гай Германіка   IMDb Listapad
«Цела Божае» Ян Камаса   IMDb Listapad

Пераможцы Правіць

Гран-пры «Золата Лістапада» за найлепшы фільм атрымала ўкраінская антыўтопія Валянціна Васяновіча «Атлантыда». Адразу тры ўзнагароды Мінскага міжнароднага кінафестывалю адышлі беларускаму дакументалісту Андрэю Куцілу. Кшыштаф Занусі атрымаў прыз Прэзідэнта Беларусі «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве», а польская карціна «Цела Божае» стала найлепшым ігравым фільмам з пункту гледжання гледачоў[3].

Зноскі

Спасылкі Правіць