27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кірава
27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада, створаная 20 кастычніка 1943 года на базе асобных атрадаў імя Кірава (арганізаваны ў снежні 1942 года), імя Суворава (арганізаваны ў чэрвені 1943 года) і імя Фрунзэ (арганізаваны ў кастрычніку 1943 года). Дзейнічала на тэрыторыі Нараўлянскага раёна. 28 лістапада 1943 года брыгада (655 партызан, чатыры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
27-я Нараўлянская партызанская брыгада імя С. М. Кірава | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Паўднёва-Прыпяцкае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 655 партызан (26.11.1943) |
Дыслакацыя | Нараўлянскі раён |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Уладзімір Пятровіч Яромаў |
Склад
правіць- партызанскі атрад імя Кірава (арганізаваны ў канцы снежня 1942 г. і да 1 красавіка 1943 г. насіў імя партызанскі атрад «Чырвоная Украіна»)
- партызанскі атрад імя Суворава (арганізаваны 16 чэрвеня 1943 г.);
- партызанскі атрад імя Фрунзэ (арганізаваны 20 кастрычніка 1943 г.);
- партызанскі атрад імя Чапаева.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіць- Уладзімір Пятровіч Яромаў
Камісар
правіць- Пётр Іванавіч Пятроўскі
Начальнік штаба
правіць- Уладзімір Мацвеевіч Клейнос
Гісторыя
правіцьПартызаны вялі баі з немцамі, найбольш значныя з якіх былі 29 жніўня 1943 года ў Мухаедаўскім лесе і 19 верасня 1943 года пры нападзе на гарнізон у Нароўлі (Нараўлянска-Шчакатоўская аперацыя).
18 верасня 1943 г. усе лекары, у тым ліку Казімір Францавіч Градзіцкі (1891—1959), яго два сыны Данііл і Юзаф і большасць сярэдняга персаналу, якія яшчэ працавалі ў Нараўлянскай раённай бальніцы, захапіўшы з сабой інструменты, медыкаменты, перавязачны матэрыял, таемна перайшлі ў Нараўлянскую партызанскую брыгаду імя С. М. Кірава. Яшчэ раней (праз студэнтку IV курса Мінскага медыцынскага інстытута Г.І. Кручок) Казімір Градзіцкі, працуючы ў Нароўлі на пасадзе другога лекара ў нараўлянскай раённай бальніцы, наладзіў сувязь з партызанскай брыгадай імя С.М. Кірава, якую забяспечваў медыкаментамі, інструментарыем і каштоўнай інфармацыяй, бо добра ведаў нямецкую мову і меў даверлівыя стасункі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў Нароўлі.
Учынялі дыверсіі на чыгунках, шашэйных і грунтовых дарогах. 11 лістапада 1943 года група аўтаматчыкаў на чале з І. І. Бельскім узарвала два масты на рацэ Славечне. 29—30 лістапада 1943 года разам з часцямі 1-га Украінскага фронту ўдзельнічалі ў вызваленні Нароўлі, вёсак Верхні і Ніжні Млынок (Нараўлянская аперацыя).
Памяць
правіцьУ 1945 годзе ў вёсцы Хільчыха Нараўлянскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.