3-я армія (СССР)
3-я армія (СССР) (3А) — аператыўнае вайсковае аб’яднанне (агульнавайсковая армія) у складзе РСЧА Узброеных Сіл СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.
3-я армія | |
---|---|
Гады існавання | верасень 1939 — жнівень 1946 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму войскамі арміі |
Уваходзіць у | Заходняя Асобая ваенная акруга, Заходні фронт, Цэнтральны фронт, Бранскі фронт, Паўднёва-заходні фронт, Арлоўскі фронт, Беларускі фронт, 1-ы Беларускі фронт, 2-гі Беларускі фронт, 3-ці Беларускі фронт |
Тып | армія |
Складаецца з | упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Колькасць | аб’яднанне |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
В. І. Кузняцоў А. В. Гарбатаў |
Першае фарміраванне
правіцьСфарміравана 15 верасня 1939 у складзе Беларускай Асобай ваеннай акругі на базе Віцебскай армейскай групы войскаў[1].
Польскі паход
правіцьУ верасні-кастрычніку 1939 армія ўдзельнічала ў Польскім паходзе РСЧА. Штаб арміі размяшчаўся ў г. Маладзечна[2].
Вялікая Айчынная вайна
правіцьНа 22 чэрвеня 1941 года 3-я армія налічвала ў сваім складзе 3 стралковыя дывізіі і 11-ы мехкорпус (яшчэ 2 танкавыя і 1 матарызаваная дывізіі).
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны армія вяла абарончыя баі на правым флангу Заходняга фронту ў раёнах Гродна, Ліда, Навагрудак. У канцы чэрвеня 1941 года ў ходзе Беластоцка-Мінскай бітвы яна была акружаная і арганізацыйна разгромлена.
У ноч на 1 ліпеня рэшткі упраўлення арміі на чале з камандуючым генерал-лейтэнантам В. І. Кузняцовым здолелі прарвацца ў раён на ўсход ад Мінска, але толькі 28 ліпеня яны здолелі выйсці з акружэння на поўнач ад Рагачова разам з атрадам 204-й матарызаванай дывізіі і 274-м стралковым палком 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай дывізіі. У загадзе СВГК СССР № 270 ад 16 жніўня «Пра адказнасць ваенаслужачых за здачу ў палон і пакіданне ворагу зброі» гаварылася, што
1 жніўня 1941 года 3-я армія была ўключана ў склад Цэнтральнага фронту. Камандуючым арміяй пакінулі В. І. Кузняцова, начальнікам штаба прызначылі генерал-маёра А. С. Жадова; штаб размясціўся ў раёне на захад ад Калінкавіч. Арміі перадалі ў падпарадкаванне 66-ы стралковы корпус, Мазырскі ўмацаваны раён, а таксама 75-ю стралковую дывізію.
У другой палове жніўня 1941 года Цэнтральны фронт быў разгромлены і расфармаваны (глядзі Смаленская бітва). 3-я армія вымушана была пакінуць Мазыр, пасля шматкіламетровага маршу перадала свае войскі 21-й арміі, а яе штаб быў перамешчаны ў стык 50-й і 13-й армій з падначаленнем штабу Бранскага фронту. Камандуючым арміяй быў прызначаны генерал-маёр Я. Р. Крэйзер. Былы камандуючы арміяй генерал-лейтэнант В. І. Кузняцоў быў прызначаны камандуючым 21-й арміяй, а пасля яе разгрому ў Кіеўскім катле ўзначаліў 58-ю армію.
У канцы жніўня — пачатку верасня 1941 года армія ўдзельнічала ў Рослаўльска-Навазыбкаўскай наступальнай аперацыі.
У кастрычніку-снежні 1941 года 3-я армія ўдзельнічала ў Маскоўскай бітве, апынулася ў акружэнні ў раене Трубчэўска, але выйшла з акружэння і замацавалася ў раёне Яфрэмава.
Пасля пераходу Чырвонай Арміі ў контрнаступленне пад Масквой 3-я армія ўдзельнічала ў Ялецкай аперацыі. У далейшым да лета 1943 года займала абарончыя пазіцыі.
У чэрвені 1943 года новым камандуючым 3-й арміяй прызначылі генерал-лейтэнанта А. В. Гарбатава, які камандаваў ёю да канца вайны.
У ліпені — жніўні армія ўдзельнічала ў Арлоўскай аперацыі 1943, а ў верасні — пачатку кастрычніка — у Бранскай аперацыі 1943, пры завяршэнні якой выйшла на левы бераг р. Сож у раёне г. Прапойск (Слаўгарад). З 7 кастрычніка перададзена Цэнтральнаму (з 20 кастрычніка 1943 Беларускі, з 17 лютага 1944 1-ы Беларускі) фронту і ў яго складзе вяла баявыя дзеянні ў Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 і ў Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1944 года.
У другой палове 1944 года войскі арміі ўдзельнічалі ў Беларускай аперацыі. у складзе войскаў 1-га Беларускага, з 5 ліпеня 2-га Беларускага франтоў пры вызваленні савецкімі войскамі Беларусі і ўсходніх раёнаў Польшчы.
У Бабруйскай, Мінскай і Беластоцкай наступальных аперацыях яе войскі прайшлі з баямі звыш 500 км, вызвалілі гг. Навагрудак (8 ліпеня, ва ўзаемадзеянні з 50А), Ваўкавыск (14 ліпеня), Беласток (27 ліпеня). Працягваючы наступленне ў наступнай Ломжа-Ружанскай наступальнай аперацыі яны вызвалілі горада Астраленка (6 верасня) і Ломжа (13 верасня). З выхадам да р. Цароў перайшлі да абароны на рубяжы Астраленка, Ружаны, а затым армія была перакінутая на Ружанскі плацдарм і ўдзельнічала ў бітве за яго пашырэнне. У Млаўска-Эльбінгскай аперацыі 1945 армія наступала ў складзе ўдарнай групоўкі 2-га Беларускага фронту з ружанскага плацдарма ў кірунку Віленберг (Вельбарк), Мельзак (Пяненжна).
У 1945 годзе армія ўдзельнічала ў Усходне-Прускай аперацыі. З 10 лютага ўваходзіла ў 3-ці Беларускі фронт, у складзе якога ў сакавіку прымала ўдзел у ліквідацыі ўсходне-прускай групоўкі праціўніка на паўднёвы захад ад Кёнігсберга (Калінінград).
У пачатку красавіка была перадыслацыравана ў раён паўднёва-ўсход ад Кюстрына, уключана ў 1-ы Беларускі фронт і ў яго складзе ўдзельнічала ў Берлінскай аперацыі 1945. Баявыя дзеянні скончыла 8 мая на Эльбе на паўночным усходзе ад Магдэбурга.
У жніўні 1945 года армія была расфармаваная, яе штаб быў накіраваны на фарміраванне штаба Мінскай ваеннай акругі.
За баявыя адрозненні ў гады вайны многія злучэнні і часці арміі ператвораныя ў гвардзейскія, узнагароджаны ордэнамі і ўдастоены ганаровых найменняў. За мужнасць, гераізм і высокае воінскае майстэрства ў баях дзясяткі тысяч яе воінаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 83 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Камандуючыя арміяй
правіць- генерал-лейтэнант Кузняцоў В. І. (1 верасня 1939 г. — 25 жніўня 1941 г.);
- генерал-маёр Крэйзер Я. Р. (25 жніўня — 13 снежня 1941 г.);
- генерал-лейтэнант Пшоннікаў П. С. (13 — 28 снежня 1941 г., загінуў);
- генерал-лейтэнант Батаў П. І. (28 снежня 1941 г. — 11 лютага 1942 г.);
- генерал-маёр Жмачэнка П. Ф. (11 лютага — 12 мая 1942 г.);
- генерал-лейтэнант Корзун П. П. (12 мая 1942 г. — 26 чэрвеня 1943 г.);
- генерал-лейтэнант, з 29 чэрвеня 1944 г. генерал-палкоўнік А. В. Гарбатаў (27 чэрвеня 1943 г. — 9 ліпеня 1945 г.).
Члены Ваеннага савета
правіць- Дывізіённы камісар Маланін М. П. (15 верасня 1939 года — 14 жніўня 1940);
- Карпусны камісар Дзіброва П. А. (14 жніўня — 25 снежня 1940);
- армейскі камісар 2 рангу Бірукоў М. І. (5 красавіка — 10 жніўня 1941 г.);
- Дывізіённы камісар Шлыкаў Ф. І. (10 жніўня 1941 г. — 19 красавіка 1942 г.);
- Брыгадны камісар, з 6 снежня 1942 г. генерал-маёр, з лістапада 1944 г. генерал-лейтэнант Коннаў І. П. (19 красавіка 1942 г. — 9 ліпеня 1945).
Начальнікі штаба
правіць- камбрыг, з 4 чэрвеня 1940 генерал-маёр А. К. Кандрацьеў (7 верасня 1939 г. — 31 ліпеня 1941 г.);
- генерал-маёр Жадаў А. С. (2 жніўня 1941 г. — 11 мая 1942 г.);
- генерал-маёр, з 13 верасня 1944 г. генерал-лейтэнант Івашачкін М. В. (12 мая 1942 г. — 9 ліпеня 1945 г.).
- 4-ы стралковы корпус (генерал-маёр. Е. А. Ягораў, Гродна)
- 27-я стралковая дывізія (генерал-маёр А. М. Сцяпанаў, раён Аўгустаў)
- 56-я стралковая дывізія (генерал-маёр С. П. Сахноў, раён Парэчча)
- 85-я стралковая дывізія (генерал-маёр А. В. Бандоўскі, Гродна)
- 152-і карпусны артылерыйскі полк
- 444-ы карпусны артылерыйскі полк
- 16-ы асобны зенітны артылерыйскі дывізіён
- 11-ы механізаваны корпус (генерал-маёр . Дз. К. Маставенка, Ваўкавыск)
- 29-я танкавая дывізія (палкоўнік М. П. Студнеў, Гродна)
- 33-я танкавая дывізія (палкоўнік М. Ф. Паноў, Сакулка)
- 204-я матарызаваная дывізія (палкоўнік А. М. Піраў, Ваўкавыск)
- 16-ы матацыклетны полк
- У падначаленні штаба арміі
- 7-я артылерыйская супрацьтанкавая брыгада (п. Міхалова Заблудаўскага раёна)
- 68-ы (Гродзенскі) ўмацаваны раён
1 жніўня 1941 года
правіць- 66-ы стралковы корпус (генерал-маёр Ф. Дз. Рубцоў)
- 232-я стралковая дывізія (генерал-маёр С. І. Нядвігін)
- 24-я стралковая дывізія (генерал-маёр Ц К. Бацаноў)
- 75-я стралковая дывізія (палкоўнік С. П. Півавараў)
- Мазырскі УР
- 65-е ўпраўленне ўмацаванага раёна (Мазыр);
- 33-ы асобны кулямётны батальён, 2-х ротнага складу (Слабодка);
- 138-ы асобны кулямётны батальён, 4-х ротнага складу (Азярэц);
- Асобны мінамётны ўзвод;
- 17-ы асобны ўзвод сувязі;
- Два асобныя ўзводы капанірнай артылерыі
1 верасня 1941 года
правіць- 137-я стралковая дывізія
- 148-я стралковая дывізія
- 269-я стралковая дывізія
- 280-я стралковая дывізія
- 282-я стралковая дывізія
- 4-я кавалерыйская дывізія
- 108-я танкавая дывізія
- 141-я танкавая брыгада
- 113-ы асобны танкавы батальён
- 420 кап
1 кастрычніка 1941 года
правіць- 137-я стралковая дывізія
- 148-я стралковая дывізія
- 269-я стралковая дывізія
- 280-я стралковая дывізія
- 282-я стралковая дывізія
- 4-я кавалерыйская дывізія
- 855-ы стралковы полк
- 420 і 645 кап
1 снежня 1941 года
правіць- 6-я гвардзейская стралковая дывізія
- 137-я стралковая дывізія
- 212-я стралковая дывізія
- 269-я стралковая дывізія
- 283-я стралковая дывізія
- 29-я кавалерыйская дывізія
- 52-я кавалерыйская дывізія
- 150-я танкавая брыгада
- 569-ы артылерыйскі полк ПТА
- 6-ы гвардзейскі мінамётны полк
Заўвагі
правіць- ↑ М. И. Мельтюхов. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918—1939 гг. — М.: Вече, 2001. Архівавана 30 студзеня 2009.
- ↑ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. - Ф. 4п, оп. 1, д. 14353, л. 51.
- ↑ гл. Скарочаныя назвы ва Узброеных Сілах СССР і Расіі
- ↑ Беларуская хроніка 1941
Літаратура
правіць- Третья армия // Гражданская война в США — Йокота / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1979. — С. 105—106. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).
- История гражданской войны в СССР. 1917—1922. Т. 3—5. М., 1957—60;
- История второй мировой войны. 1939—1945. Т. 4—10. М., 1975—79;
- История Великой Отечественной войны Советского Союза. 1941—1945. Т. 2—5. М., 1963—64;
- Спасский А. Третья армия. Пермь, 1958.
Спасылкі
правіць- 3-я армия. Архівавана 4 чэрвеня 2008. «60 лет Великой Победе» // Приложение к официальному сайту Министерства Обороны России
- Перечень № 08. Полевые управления Действующей армии. 1938—1940. // Перечни вхождения соединений и частей РККА в состав Действующей армии в период 1939-45 гг. Рассекречено: Директива ГШ ВС СССР № 46 от 30.08.1990.
- Список частей в составе 3-й армии
- 3-я армия // Сайт клуба «Память» Воронежского госуниверситета
- Оборона в Белоруссии
- Владимир Мартов. Белорусские хроники, 1941 год
- Оперативные сводки штаба 3 армии Архівавана 4 лістапада 2013.