336-я рэактыўная артылерыйская брыгада

336-я рэакты́ўная артылеры́йская брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Асіповічы.

336-я рэактыўная артылерыйская брыгада
Нарукаўны знак 336-й брыгады
Гады існавання з 1972 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Тып баявая вайсковая часць
Дыслакацыя штаб — Асіповічы
Камандзіры
Дзеючы камандзір палкоўнік Аляксандр Цішкевіч

Гісторыя правіць

Вайсковая часць 12180 была сфарміравана ў 1972 годзе, калі ў адпаведнасці з Дырэктывай Камандуючага войскамі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі і загадам камандзіра 51-й гвардзейскай артылерыйскай Аршанскай Чырванасцяжнай, ордэна Аляксандра Неўскага дывізіі быў утвораны 1360-ты рэактыўны артылерыйскі полк, узброены РСЗА «Град».

У 1983 годзе на базе 1360 рэап была сфарміравана 336-я рэактыўная артылерыйская брыгада 51-й гвардзейскай артылерыйскай дывізіі. На ўзбраенне рэабр атрымала РСЗА «Ураган».

У 1989 годзе брыгада атрымала на ўзбраенне РСЗА «Смерч» і прыняла ўдзел у у вопытна-даследчых тактычных вучэннях з баявой стральбой на палігоне Капусцін Яр.

У 2016 годзе на ўзбраенне брыгады пачалі паступаць РСЗА «Паланэз».

Спасылкі правіць