4-я армія (СССР)
4-я армія — аператыўнае агульнавайсковае фарміраванне (аб’яднанне, армія) РСЧА і СА, Узброеных Сіл Саюза ССР да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны.
4-я армія | |
---|---|
Гады існавання | верасень 1939 — жнівень 1992 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму войскамі арміі |
Уваходзіць у | Заходняя Асобая ваенная акруга, Заходні фронт, Беларускі фронт |
Тып | армія |
Складаецца з | упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Колькасць | аб’яднанне |
Дыслакацыя | |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
В. І. Чуйкоў А. А. Карабкоў К. А. Мерацкоў |
Першае фарміраванне
правіцьФарміраванне было разгорнута 15 верасня 1939 года ў Беларускай Асобай ваеннай акрузе на базе Бабруйскай армейскай групы (камандуючы з сакавіка па снежань 1940 года В. І. Чуйкоў)[1], удзельнічала ў Польскім паходзе.
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны размяшчалася ў раёне Брэста, штаб-кватэра — Кобрын. Паводле аднаго з варыянтаў Генеральнага штаба РСЧА па разгортванні войскаў у выпадку агрэсіі з боку Германіі і яе сатэлітаў 4-я армія павінна была садзейнічаць Паўднёва-Заходняму фронту ў адлюстраванні агрэсіі, недапушчэнні пранікнення Германіі на савецкую тэрыторыю, а ў далейшым нанясенню паражэння люблінскай-сандамірскай групоўцы праціўніка з выхадам у далейшым у верхняе цячэнне р. Одэр[2]. З пачаткам баявых дзеянняў у выніку магутнага ўдару 2-й танкавай групы Г. Гудэрыяна была адкінута да Кобрыну. 23 чэрвеня сіламі 14-га мехкорпуса армія нанесла контрудар, але ініцыятыва засталася ў праціўніка, які працягнуў наступ. Часці арміі, пераследваючыяся праціўнікам, адступалі па разбежным напрамкам: на Баранавічы і Слуцк, Бабруйск. Арміі былі падпарадкаваныя 55-я і 155-я стралковыя дывізіі, затым зводны атрад 47-га стралковага корпуса, але спыніць прасоўванне нямецкіх войскаў не ўдавалася: 26 чэрвеня праціўнік заняў Слуцк, 28 чэрвеня — Бабруйск.
2 ліпеня 1941 года 4-я армія была перададзена ў аператыўнае падпарадкаванне 21-й арміі, якая засяроджвалася ў раёне Гомеля, затым выведзена ў другі эшалон фронту. 8 ліпеня генерал-маёр А. А. Карабкоў быў адхілены ад камандавання, выконваючым абавязкі камандуючага арміяй стаў начальнік штаба палкоўнік Л. М. Сандалаў.
У выніку новага нямецкага наступу, распачатага 10 ліпеня, праціўнік ужо 12 ліпеня прарваўся да абарончых пазіцый па р. Проня 4-й арміі, не скончыўшай сваё даўкамплектаванне.
11 ліпеня прызначаны новы камандуючы арміяй (замест арыштаванага А. А. Карабкова) — генерал-маёр К. К. Ракасоўскі, які прыбыў у штаб Заходняга фронту 17 ліпеня, але, ў сувязі з пагаршэннем становішча ў раёне Смаленска, быў пакінуты арганізоўваць абарону ў раёне Ярцава. Арміяй працягваў камандаваць начальнік штаба палкоўнік Л. М. Сандалаў.
15 ліпеня нямецкія войскі ўзялі Прапойск, а 4-я армія заняла абарону па р. Сож да Крычава. Спробы вярнуць Прапойск працягваліся да канца ліпеня. 24 ліпеня армія была расфармаваная, на аснове яе ўпраўлення быў сфармаваны Цэнтральны фронт.
Камандуючыя
правіць- генерал-маёр Аляксандр Андрэевіч Карабкоў — (1939 — 8 ліпеня 1941)
- палкоўнік Леанід Міхайлавіч Сандалаў — (8 — 23 ліпеня 1941)
Члены Ваеннага Савета
правіцьНачальнік штаба
правіць- палкоўнік Леанід Міхайлавіч Сандалаў
Склад на 22 чэрвеня 1941 года
правіць- 28-ы стралковы корпус (генерал-маёр В. С. Папоў)
- 6-я стралковая дывізія (палкоўнік М. А. Папсуй-Шапко)
- 42-я стралковая дывізія (генерал-маёр І. С. Лазарэнка)
- два карпусных (гарматных) артылерыйскіх палка:
- 131-ы гарматны артылерыйскі полк (маёр Б. С. Губанаў)
- 447-ы гарматны артылерыйскі полк (палкоўнік А. А. Маўрын)
- 14-ы механізаваны корпус (генерал-маёр С. І. Аборын)
- 22-я танкавая дывізія (генерал-маёр В. П. Пуганаў)
- 30-я танкавая дывізія (палкоўнік С. І. Багданаў)
- 208-я матарызаваная дывізія (палкоўнік Ф. Ф. Кудзюраў)
- 49-я стралковая дывізія (палкоўнік К. Ф. Васільеў)
- 75-я стралковая дывізія (генерал-маёр С. І. Нядвігін)
- 62-гі Брэсцкі ўмацаваны раён (генерал-маёр М. І. Пузыроў)
- шэраг асобных часцей
4-й арміі была нададзена 10-я змешаная авіяцыйная дывізія (палкоўнік М. Г. Бялоў): 248 баявых самалётаў (з іх 19 няспраўных).
Склад на 10 ліпеня 1941 года
правіць- 28-ы стралковы корпус (генерал-маёр В. С. Папоў)
- 6-я стралковая дывізія (палкоўнік М. А. Папсуй-Шапко)
- 42-я стралковая дывізія (палкоўнік М. Е. Козыр)
- 55-я стралковая дывізія (1-га фарміравання) (палкоўнік Г. А. Тэр-Гаспаран)
- 143-я стралковая дывізія (палкоўнік Г. А. Курносаў)
- 47-ы стралковы корпус (генерал-маёр С. І. Паветкін)
- 121-я стралковая дывізія (генерал-маёр П. М. Зыкаў)
- 155-я стралковая дывізія (генерал-маёр П. А. Аляксандраў)
Другое фарміраванне
правіцьЗноў сфарміравана ў канцы верасня 1941 года з непасрэдным падпарадкаваннем Стаўцы ВГК. У першай палове кастрычніка 1941 года армія была разгорнута на правым беразе р. Волхаў у 12 км на ўсход ад Чудава і затым ўдзельнічала ў Ціхвінскіх абарончай і наступальнай аперацыі (з 17 снежня ў складзе зноў створанага Волхаўскага фронту). У далейшым да лістапада 1943 года (з 23 красавіка па 9 чэрвеня 1942 года ў складзе Ленінградскага фронту) вяла баі па ўтрыманні занятых рубяжоў на рацэ Волхаў і плацдарма на яе левым беразе. Расфарміравана ў лістападзе 1943 года.
Склад на 1 кастрычніка 1941 года
правіць- 32-я стралковая дывізія
- 285-я стралковая дывізія
- 292-я стралковая дывізія
- 311-я стралковая дывізія
- 27-я кавалерыйская дывізія
- 9-я танкавая брыгада
- 119-ы асобны танкавы батальён
- 883-ці артылерыйскі полк РВГК
- 2-я рэзервовая авіяцыйная група
Камандуючыя
правіць- Усевалад Фёдаравіч Якаўлеў, генерал-лейтэнант (26.09.1941 — 09.11.1941)
- Кірыл Апанасавіч Мерацкоў, генерал арміі (09.11.1941 — 16.12.1941)
- Пётр Аляксеевіч Іваноў, генерал-маёр (16.12.1941 — 03.02.1942)
- Пётр Іванавіч Ляпін, генерал-маёр (03.02.1942 — 25.06.1942)
- Мікалай Іванавіч Гусеў, генерал-маёр, з 25.09.1943 генерал-лейтэнант (26.06.1942 — 30.10.1943)
Начальнікі штаба
правіць- Пётр Іванавіч Ляпін, генерал-маёр (26.09.1941 — 16.12.1941)
- Іван Пракопавіч Алфёраў, палкоўнік (16.12.1941 — 27.12.1941)
- Павел Сямёнавіч Вінаградаў, палкоўнік (27.12.1941 — 23.03.1942)
- Алфёров, Иван Прокопьевич, палкоўнік (23.03.1942 — 09.04.1942)
- Барыс Аляксандравіч Раждзественскі, палкоўнік з 27.01.1943 генерал-маёр (09.04.1942 — 08.11.1943)
Члены Ваеннага савета арміі
правіць- Аляксей Міхайлавіч Пронін, дывізіённы камісар (26.09.1941 — 02.11.1941)
- Марк Ніканоравіч Зелянкоў, дывізіённы камісар (09.11.1941 — 13.12.1941)
- Іван Васільевіч Зуеў, дывізіённы камісар (13.12.1942 — 01.03.1942)
- Леанід Паўлавіч Грачоў, палкавы камісар (02.03.1942 — 13.03.1942)
- Аляксандр Фёдаравіч Баброў, палкавы камісар (14.03.1942 — 17.10.1942)
- Карл Лукіч Пантас, дывізіённы камісар, з 06.12.1942 генерал-маёр (17.10.1942 — 10.11.1943)
Трэцяе фарміраванне
правіцьСфарміравана ў студзені 1944 года ў складзе Закаўказскага фронту для аб’яднання савецкіх войскаў у Іране. У склад арміі ўвайшлі войскі, размешчаныя ў Іране і якія раней падпарадкоўваліся Закаўказскаму фронту і Сярэднеазіяцкай ваеннай акрузе.
Камандаванне з 10 студзеня 1944 г. да канца вайны
правіцьКамандуючы арміі
правіць- генерал-лейтэнант Іван Герасімовіч Саветнікаў
Члены Ваеннага савета арміі
правіць- генерал-маёр Аляксандр Георгіевіч Русаў
Начальнікі штаба
правіць- генерал-лейтэнант Павел Сяргеевіч Ярмашкевіч, (10.01.1944 — 08.02.1945)
- палкоўнік Сяргей Васільевіч Чарнышоў, (08.02.1945 — 28.05.1954)
Склад на 1 лютага 1945 года
правіць- 58-ы стралковы корпус
- 68-я горна-стралковая дывізія
- 75-я стралковая дывізія
- 89-я стралковая брыгада
- 90-я стралковая брыгада
- 15-ы кавалерыйскі корпус
- 1-я кавалерыйская дывізія
- 23-я кавалерыйская дывізія
- 39-я кавалерыйская дывізія
- 1595-ы знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
- 15-ы асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён
- 17-ы мінамётны дывізіён
- 28-я зенітная батарэя
- 492-ы штурмавы авіяцыйны полк
- 167-ы знішчальны авіяцыйны полк
Пасля вайны
правіць4-я армія, упраўленне якой функцыянавала ў Баку з часу скасавання ў 1946 г. Бакінскай ваеннай акругі, у 1980-я гады мела ў сваім складзе чатыры, а на другую палову 1991 г. тры мотастралковыя дывізіі: 23-ю гвардзейскую Брандэнбургскую, 60-ю і 295-ю Херсонскую. 75-я мотастралковая дывізія (арганізацыйна уваходзіла ў 4-ю армію яшчэ з даваенных часоў пад першапачатковай назвай 75-я стралковая дывізія), у 80-я гады дыслакаваўшаяся ў г. Нахічэвань (аднак два мотастралковых палкі з яе складу былі размешчаны па перыметры дзяржаўнай мяжы СССР у г. Джульфа і с. Кіўраг), у сувязі з падзеямі ў Нагорным Карабаху была перададзена ў склад войскаў КДБ.
У 1980-я гады злучэнні арміі, у тым ліку дыслакаваныя ў памежнай да Ірану зоне (Ленкарані, Нахічэвані), не былі цалкам разгорнутымі па асабоваму складу дывізіямі.
Камандуючыя арміяй
правіць- Іван Герасімовіч Саветнікаў, генерал-лейтэнант (май 1945 — студзень 1946).
- Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі, генерал-палкоўнік (люты 1946 — люты 1947).
- Іван Мяфодзьевіч Манагараў, генерал-палкоўнік (люты 1947 — сакавік 1949).
- Іса Аляксандравіч Пліеў, генерал-палкоўнік (красавік 1949 — чэрвень 1955).
- Сяргей Антонавіч Бабрук, генерал-маёр, з жніўня 1955 г. генерал-лейтэнант (чэрвень 1955 — снежань 1957)
- Канстанцін Іванавіч Правалаў, генерал-лейтэнант (студзень 1958 — чэрвень 1959)
- Міхаіл Васільевіч Лугаўцаў, генерал-маёр танкавых войскаў, з мая 1960 генерал-лейтэнант танкавых войскаў (чэрвень 1959 — люты 1961)
- Анатоль Дземідовіч Андрушчанка, генерал-маёр, з мая 1961 генерал-лейтэнант танкавых войск (люты 1961 г. — снежань 1964)
- Іван Майсеевіч Траццяк, генерал-маёр, з чэрвеня 1965 генерал-лейтэнант (снежань 1964 — верасень 1967)
- Андрэй Уласавіч Балібрух, генерал-маёр, з лютага 1968 г. генерал-лейтэнант (верасень 1967 — студзень 1973)
- Дзмітрый Цімафеевіч Язаў, генерал-лейтэнант (студзень 1973 — май 1974)
- Васіль Канстанцінавіч Кірылюк, генерал-маёр, з мая 1975 генерал-лейтэнант (май 1974 — лістапад 1978)
- Аляксандр Васільевіч Каўтуноў, генерал-лейтэнант (снежань 1978 г. — чэрвень 1983)
- Віктар Мікалаевіч Самсонаў, генерал-маёр, з кастрычніка 1986 г. генерал-лейтэнант (май 1985 — май 1987)
- Анатоль Аляксандравіч Шапавалаў, генерал-лейтэнант (май 1987 — люты 1989)
- Уладзімір Сяргеевіч Сакалоў, генерал-лейтэнант (люты 1989 г. — снежань 1991)
- Мікалай Глебавіч Папоў, генерал-маёр (снежань 1991 — жнівень 1992)
Заўвагі
правіць- ↑ М. И. Мельтюхов. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918—1939 гг. Часть третья. Сентябрь 1939 года. Война с запада — М., 2001.
- ↑ 1941 год — уроки и выводы. — М.: Воениздат, 1992.
Літаратура
правіць- Четвёртая армия // «Ташкент» — Ячейка стрелковая / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — С. 468. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).
- Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооруженные силы СССР после Второй мировой войны: от Красной армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска) / под науч. ред. В. И. Голикова. — Томск: Изд-во НТЛ, 2013. — 640 с.
Спасылкі
правіць- Аператыўныя зводкі штаба арміі 4 Архівавана 3 лістапада 2018.