5G (ад англ.: fifth generation — «пятае пакаленне») — пятае пакаленне мабільнай сувязі, якое дзейнічае на аснове стандартаў тэлекамунікацый (5G/IMT-2020), якія ідуць за існуючымі стандартамі 4G/IMT-Advanced.

Тэхналогіі 5G павінны забяспечваць больш высокую прапускную здольнасць у параўнанні з тэхналогіямі 4G, што дасць магчымасць забяспечыць большую даступнасць шырокапалоснай мабільнай сувязі, а таксама выкарыстанне рэжымаў device-to-device (літар. «Прылада да прылады», прамое злучэнне паміж абанентамі), звышнадзейныя маштабныя сістэмы камунікацыі паміж прыладамі, а таксама меншы час затрымкі, хуткасць інтэрнэту 1-2 Гбіт/с, меншы расход энергіі батарэй, чым у 4G-абсталявання, што спрыяльна адаб’ецца на развіцці інтэрнэту рэчаў.

Барацьба з 5G-вышкамі правіць

Вясной 2020 года ў Вялікабрытаніі адбыліся падпалы сямі вышак 5G у сувязі з тэорыяй, што 5G нібыта прыгнятае імунную сістэму чалавека і з-за гэтага садзейнічае распаўсюджванню пандэміі COVID-19[1]. 11 красавіка 2020 года адзінкавыя выпадкі падпалаў вышак сотавай сувязі 5G выявілі і ў Нідэрландах[2].

Зноскі

Спасылкі правіць

  1. https://www.findeverything.tech/2022/10/5g-technology-use-cases.html