6-я Магілёўская партызанская брыгада
6-я Магілёўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бялыніцкага і Магілёўскага раёнаў. У лістападзе 1943 года брыгада (1377 партызан) была расфарміравана.
6-я Магілёўская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1943 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1377 партызан (лістапад 1943) |
Дыслакацыя | Бялыніцкі і Магілёўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | К. М. Белавусаў |
Склад
правіцьБрыгада была створана ў складзе 121-га, 425-га, 600-га атрадаў, таксама ў яе склад увайшлі атрады: 113-ы, 122-гі «За Радзіму» і 760-ы імя М. Беразоўскага.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісар
правіць- З. П. Гапонаў.
Начальнікі штаба
правіць- С. Г. Сідарэнка-Салдаценка;
- Д. І. Фядотаў.
Гісторыя
правіцьПартызаны вялі баі па вызваленню тэрыторыі дыслакацыі ад нямецкіх войск. 11 лютага разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Пашкава Магілёўскага раёна. 13 красавіка ўдзельнічалі ў разгроме нямецкіх апорных пунктаў у вёсках Заполле, Забавы і Бахані Бялыніцкага раёна. У студзені і маі 1943 года змагаліся супраць карнікаў, з баямі выходзілі з блакады. У лістападзе 1942 года падарвалі чыгуначны мост праз раку Друць, наносілі ўдары па чыгунцы Магілёў — Рагачоў. У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выходзіла з акружэння невялікімі групамі.[1][2]
У чэрвені 1943 года падарвалі чатыры эшалоны. Пасля ліквідацыі брыгады ў ліпені 1943 года 113-ы і 121-ы атрады былі перададзены Магілёўскай ВАГ, атрады 600-ы, 122-і «За Радзіму» і 760-ы імя М. Беразоўскага — Бялыніцкай ВАГ.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Крыніцы
правіць- ↑ Пасэ, У. С. Хрушч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 616. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- ↑ Пасэ, У. Хрушч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 85. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.