6-я армія (Германія)
6-я армія — нямецкая армія, брала ўдзел у Другой сусветнай вайне.
6-я армія | |
---|---|
ням.: 6. Armee | |
Гады існавання |
10 кастрычніка 1939 — 2 лютага 1943 6 сакавіка 1943 — 8 мая 1945 |
Краіна | Трэці рэйх |
Тып | агульнавайсковая |
Складаецца з | |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Вальтэр фон Райхенау Фрыдрых Паўлюс |
Баявы шлях
правіцьПадчас Другой сусветнай вайны ўтворана 10 кастрычніка 1939 годзе і ўдзельнічала ў французскай кампаніі (у тым ліку ва ўзяцці Парыжу) пад камандаваннем Вальтэра фон Рэйхенау, затым у кампаніі ва Украіне ўлетку 1941 году, пад камандаваннем Паулюса ў Сталінградскай бітве. 2 лютага 1943 года была знішчана ў Сталінградскім катле. Ізноў сфарміравана на паўднёвым участку Усходняга фронту 6 сакавіка 1943 года, з армейскае групы «Голіт», пад камандаваннем генерала пяхоты (з верасня 1943 — генерал-палкоўніка) Голіта. 8 мая 1945 года ў Аўстрыі армія здалася ў амерыканскі палон.
Колькасць арміі ў Сталінградзе
правіцьІснуюць сур’ёзныя дыскусіі адносна колькасці арміі ў Сталінградскай бітве. Важнасць дыскусіі злучана з тым, што ад яе зыходу залежыць вызначэнне агульнае колькасці нямецкіх сіл у бітве, і, такім чынам, суадносіны сіл у бітве ў цэлым. Таксама залежаць ад агульнае колькасці ваенных VI Арміі і страты нямецкага боку. Дакументы ваенных архіваў ФРН налічваюць у ёй на 17 кастрычніка 1942 году 334 000 чалавек у складзе 17 дывізій. Да 19 лістапада, аднак, да арміі былі далучаныя яшчэ тры дывізіі, што, несумнеўна, змяніла яе колькасць. Усяго да 19 лістапада 1942 года ў ёй было 20 дывізій.
Падчас баёў за Сталінград у арміі была сфарміравана дывізія «Фон Штумпфельд», набраная з расійскіх і ўкраінскіх «добраахвотнікаў»[1]. Аднак нямецкімі крыніцамі гэта не пацвярджаецца, Ганс Дэр (Doerr Hans), кніга «Паход на Сталінград», сцвярджае, што баявая група «Фон Штумпфельд» у снежні 1942 г. трымала абарону на рацэ Чыр[2][3]).
Часці арміі
правіцьСпіс самастойных часткаў, якія ўваходзілі ў склад VI А на 19.11.1942 (карпусы паказаны з поўначы на поўдзень):
- 76-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Карл Родэнбург (камандуючыя дадзены на 19.11.1942)
- 113-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Ганс Фрыдрых Сікст фон Арнім
XI Армейскі корпус
Камандзір: Генерал-палкоўнік Карл Штрэкер
Начальнік штабу — Палкоўнік (Генеральнага штаба) Гроскурт
- 44-я пяхотная дывізія (аўстрыйская) — генерал-лейтэнант Дэбай
- 376-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант фон Даніэльс
- 384-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант фон Габленц
XIV танкавы корпус
Камандзіры:
Начальнік Штаба — Палкоўнік (Генеральнага штаба) Тунерт
- 3-я мотапяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Шлемер
- 60-я мотапяхотная дывізія — генерал-маёр Келерман
- 16-я танкавая дывізія — генерал-лейтэнант Гюнтэр Ангэрн
- 71-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант фон Гартман. Пасля смерці Гартмана з 26.01.1943 г. — Фрыц Роскэ, былы камандзір J.R.194, генерал-маёр, камандуючы паўднёваю групоўкаю нямецкіх войскаў у Сталінградзе.
- 79-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Шверын
- 94-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Пфайфер
- 100-я егерская дывізія (акрамя штатных 54-го, 83-га і 227-га пяхотных палкоў, 369-га харвацкага пяхотнага палку) — генерал-лейтэнант Занэ
- 295-я пяхотная дывізія — генерал-маёр доктар Корфес
- 305-я пяхотная дывізія — генерал-маёр Штайнмец
- 389-я пяхотная дывізія — генерал-маёр Магнус
- 14-я танкавая дывізія — генерал-маёр Латман
- 24-я танкавая дывізія — генерал-лейтэнант фон Ленскі
- 29-я мотапяхотная дывізія — генерал-маёр Лайзэр
- 297-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Пфефер
- 371-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Штэмпель[4]
Акрамя таго, у «катле» апынуліся 9-я зенітная дывізія Люфтвафэ, румынскія 20-я пяхотная і 1-я кавалерыйская дывізіі.
2 лютага 1943 6-я армія капітулявала. 91 000 салдатаў патрапіла ў палон, з якіх 86 000 загінула ў палоне.
Новае фарміраванне
правіць6-я армія была зноў сфарміравана на паўднёвым участку Усходняга фронту 6 сакавіка 1943 года, на базе армейскай групы «Голіт», пад камандаваннем генерала пяхоты Голіта.
Склад 6-й арміі ў красавіку 1943:
- 24-ы танкавы корпус
- 17-ы армейскі корпус
- 29-ы армейскі корпус
- корпус «Міт»
Камандуючыя 6-й арміяй (другое фарміраванне):
- з 6 сакавіка 1943 — генерал пяхоты Голіт
- з 8 красавіка 1944 — генерал артылерыі дэ Ангеліс
- з 17 ліпеня 1944 — генерал артылерыі Фрэтэр-Піка
- з 23 снежня 1944 — генерал танкавых войскаў Бальк
Зноскі
- ↑ http://stalingradrus.narod.ru/seb1.html
- ↑ ВОЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА -[ Военная история ]- Дёрр Г. Поход на Сталинград
- ↑ 3 rum armee(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2009. Праверана 15 мая 2013.
- ↑ Крыніца: Beevor A. Stalingrad: the Fateful Siege. Harmondsworth (Middlesex), 1998. P. 433.