6-я гарадская клінічная бальніца (Мінск)

бальніца ў Мінску

6-я гарадская клінічная бальніца — лячэбна-прафілактычная ўстанова г. Мінска, якая знаходзіцца на вул. Уральскай, д. 5. Заснавана Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў працоўных, рашэнне № 328 ад 3 снежня 1964 года[1]. З 1992 г. — многапрофільная ўстанова аховы здароўя на 950 койка-месцаў[1]. Супрацоўнічае з БДМУ у падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў.

6-я гарадская клінічная бальніца
Размяшчэнне
6gkb.by/index.php

Структура бальніцы правіць

Тэрапеўтычныя аддзяленні Траўматалогія, Артапедыя, Хірургія Акушэрства і гінекалогія Лячэнне і дыягностыка Трансфузіялогія Параклініка Службы[2].
Прыёмнае аддзяленне, пульманалагічнае аддзяленне № 1, пульманалагічнае аддзяленне № 2, аддзяленне рэўматалогіі, кардыялагічнае аддзяленне № 1, кардыялагічнае аддзяленне № 2, Гастраэнтэралагічнае аддзяленне Прыёмнае аддзяленне траўматалогіі, траўматолага-артапедычнае аддзяленне № 1, траўматолага-артапедычнае аддзяленне № 2, траўматолага-артапедычнае аддзяленне № 3, траўматолага-артапедычнае аддзяленне № 4, гнойна-хірургічнае аддзяленне для лячэння астэаміэлітаў, дзіцячае траўматолага-артапедычнае аддзяленне, хірургічнае аддзяленне, анестэзіёлага-рэанімацыйнае аддзяленне Прыёмнае аддзяленне радзільні, гінекалагічнае аддзяленне, акушэрска-фізіялагічнае аддзяленне, акушэрска-абсервацыйнае аддзяленне, аддзяленне паталогіі цяжарных, радавое аддзяленне, аддзяленне нованароджаных, анестэзіёлага-рэанімацыйнае аддзяленне акушэрска-гінекалагічнай службы, аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі для нованароджаных дзяцей Клініка-дыягнастычная лабараторыя, рэнтгеналагічнае аддзяленне, аддзяленне функцыянальных даследаванняў, эдаскапічнае аддзяленне Аддзяленне нарыхтоўкі крыві і яе кампанентаў № 1, аддзяленне нарыхтоўкі крыві і яе кампанентаў з выязной брыгадай № 2, аддзяленне захоўвання і размеркавання прадуктаў крыві, аддзяленне арганізацыі вытворчай і клінічнай трансфузіялогіі Аперацыйны блок, аддзяленне фізіятэрапіі, арганізацыйна-дыктафонны аддзел, агульнабальнічны персанал, цэнтралізаванае стэрылізацыйнае аддзяленне Аддзел кадраў, аптэка, кабінет статыстыкі, гаспадарчая служба, планава-эканамічны аддзел, аддзел па арганізацыі пазабюджэтнай дзейнасці, бухгалтэрыя, аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Узнагароды правіць

13 кастрычніка 2022 года бальніца «за значны ўклад у развіццё сферы аховы здароўя, высокі ўзровень аказання кваліфікаванай медыцынскай і лячэбна-дыягнастычнай дапамогі насельніцтву г. Мінска» ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3].

Цікавыя факты правіць

  • У 2000 годзе ў хірургічным аддзяленні бальніцы ляжаў вучоны пісьменнік Уладзімір Смялоўскі. Задаволены лячэннем ад хваробы, якая ледзь не скончыла яго жыццё, Смялоўскі прысвяціў гэтаму аддзяленню і сваім «прыгодам» у ім вершаванае апавяданне, у якім пайменна назваў многіх урачоў і медыцынскіх сёстраў[4]

Крыніцы правіць

  1. а б История Архівавана 27 ліпеня 2017.//Сайт 6-й ГКБ
  2. Згодна сайту бальніцы: Отделения и службы Архівавана 27 ліпеня 2017.//Сайт 6-й ГКБ
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2022 г. № 691 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
  4. В. Смеловский. Когда случается беда//Ностальгия. Сборник стихов. Мн.: «Юнипак», 2005, с.66-81

Спасылкі правіць