Юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбіле́йны меда́ль «65 год Перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941—1945 гг.» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 5 студзеня 2010 г.
Юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца |
1. Вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія прымалі ў шэрагах Узброеных Сіл СССР удзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, партызаны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі падполля, вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія служылі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ва Узброеных Сілах СССР, асобы, якія ўзнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або «За перамогу над Японіяй», а таксама асобы, якія маюць пасведчанне да медаля «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або пасведчанне ўдзельніка вайны; 2. працаўнікі тылу, узнагароджаныя за самаадданую працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны ордэнамі СССР, медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За працоўную доблесць», «За працоўную адзнаку», «За абарону Ленінграда», «За абарону Масквы», «За абарону Адэсы», «За абарону Севастопаля», «За абарону Сталінграда», «За абарону Кіева», «За абарону Каўказа», «За абарону Савецкага Запаляр'я», а таксама асобы, якія маюць знак «Жыхару блакаднага Ленінграда» або пасведчанне да медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»; 3. былыя вязні канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў перыяд Другой Сусветнай вайны; 4. іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. |
||
Падставы ўзнагароджання | У гонар перамогі савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне. | ||
Дата заснавання | 5 студзеня 2010 | ||
Статус | уручаецца | ||
Старэйшая | юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» | ||
Малодшая | юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
правіцьМедаль прысуджаецца ў гонар перамогі савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:
- Вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія прымалі ў шэрагах Узброеных Сіл СССР удзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, партызаны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі падполля, вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія служылі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ва Узброеных Сілах СССР, асобы, якія ўзнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або «За перамогу над Японіяй», а таксама асобы, якія маюць пасведчанне да медаля «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або пасведчанне ўдзельніка вайны;
- працаўнікі тылу, узнагароджаныя за самаадданую працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны ордэнамі СССР, медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За працоўную доблесць», «За працоўную адзнаку», «За абарону Ленінграда», «За абарону Масквы», «За абарону Адэсы», «За абарону Севастопаля», «За абарону Сталінграда», «За абарону Кіева», «За абарону Каўказа», «За абарону Савецкага Запаляр’я», а таксама асобы, якія маюць знак «Жыхару блакаднага Ленінграда» або пасведчанне да медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- былыя вязні канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў перыяд Другой Сусветнай вайны;
- іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.