74-ы асобны полк сувязі

74-ы Берлі́нскі Чырвонасцяжны, о́рдэна Алякса́ндра Не́ўскага асобны полк сувязі — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Гродна.

74-ы асобны Берлінскі полк сувязі
Нарукаўны знак 74-га палка
Гады існавання з 1942 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Заходняе аператыўнае камандаванне
Тып вайсковая часць
Дыслакацыя Гродна
Знакі адрознення Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага

Гісторыя правіць

8 жніўня 1942 года пачалося фарміраванне 6-га асобнага лінейнага батальёна сувязі 28-й арміі. Асабісты склад батальёна ўдзельнічаў у вызваленні Растова-на-Доне, Марыупаля і Мелітопаля. Увесну 1944 года часць прымала ўдзел у фарсіраванні ракі Дняпро, у баях па вызваленні гарадоў Херсон і Мікалаеў. З чэрвеня па верасень 1944 года — у складзе 1-га Беларускага фронту. Воінскі калектыў прымаў удзел у фарсіраванні ракі Шчары, баях за вызваленне Слоніма, Лунінца і Брэста, тэрыторыі Польшчы на паўднёвы ўсход ад Варшавы.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў падчас фарсіравання ракі Шчары і баёў за авалоданне горадам Слонімам батальён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. З кастрычніка 1944 па красавік 1945 года ў складзе 3-га Беларускага фронту часць прымала ўдзел у прарыве абароны немцаў ва Усходняй Прусіі. За мужнасць і доблесць, праяўленыя пры разгроме нямецкіх войскаў у раёне Кёнігсберга, батальён быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. Воінская часць прымала ўдзел у баях па акружэнню і ліквідацыі групы нямецкіх войскаў на паўднёвы ўсход ад Берліна, штурме нямецкай сталіцы. 2 мая 1945 года батальёну прысвоена ганаровае найменне «Берлінскі».

У сакавіку 1946 года ён быў перадыслакаваны ў Гродна. У 1947 годзе на падставе дырэктывы начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР часць была перафарміравана ў 74-й Берлінскі Чырвонасцяжны, ордэна Аляксандра Неўскага асобны полк сувязі.

З 1992 года 74-ы асобны полк сувязі ў складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі правіць

  • Александр Севенко. 74-му полку связи – 75! (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины» (8 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2017.