9-я армія (Германская імперыя)
9-я а́рмія (ням.: 9. Armee / Armeeoberkommando 9 / A.O.K. 9) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны. Была сфармавана ў верасні 1914 года ў Брэслаў на базе часткі 8-й арміі і рэзерваў для кіравання германскімі войскамі на паўднёвым участку Усходняга фронту. Была расфармавана 30 ліпеня 1916 года, затым зноў утворана ў Трансільваніі для ўдзелу ў Румынскай кампаніі. 19 чэрвеня 1918 года была перакінута на Заходні фронт, дзе і была канчаткова распушчана 18 верасня.
9. Armee 9 Армія | |
---|---|
ням.: 9. Armee | |
Гады існавання |
19 верасня 1914 — 30 ліпеня 1916 6 верасня 1916 — 18 верасня 1918 |
Краіна | Германская імперыя |
Тып | Пяхота |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
Гісторыя баявых дзеянняў
правіцьПершае фарміраванне
правіцьШтаб-кватэра 9-й арміі першага фарміравання размяшчалася ў Брэслаў, пад яе камандаванне перайшлі войскі з 8-й арміі, армій Заходняга фронту і 1-й аўстра-венгерскай арміі. Першапачаткова заняла паўднёвы сектар Усходняга фронту на левым крыле 1-й аўстра-венгерскай арміі.
Баявы склад на 1 кастрычніка 1914 года
правіць- XІ корпус (пераведзены з 3-й арміі Заходняга фронту)
- XVIІ корпус (пераведзены з 8-й арміі Усходняга фронту)
- XX корпус (пераведзены з 8-й арміі Усходняга фронту)
- Рэзервовы Гвардзейскі корпус (пераведзены з 2-й арміі Заходняга фронту)
- Ландверны корпус (пераведзены з 1-й аўстра-венгерскай арміі)
- ІІІ кавалерыйскі корпус (пераведзены з Заходняга фронту)
Камандуючыя
правіць- Генерал-палкоўнік Паўль фон Гіндэнбург (18.9.1914—2.11.1914)
- Генерал ад кавалерыі (з 17.12.1914 генерал-палкоўнік) Аўгуст фон Макензен (2.11.1914—17.4.1915)
- Генерал ад кавалерыі Леапольд Баварскі (17.4.1915—30.6.1916)
Другое фарміраванне
правіцьНовая 9-я армія была створана 6 верасня 1916 года ў Трансільваніі для ўдзелу ў Румынскай кампаніі. Была расфармірована 18 верасня 1918 года на Заходнім фронце. Разам з 1-й аўстра-венгерскай арміяй яны ўтварылі Зібенбуржскі сектар.
-
Румынскае ўварванне ў Аўстра-Венгрыю, жнівень 1916 года.
-
Контратака Цэнтральных дзяржаў, верасень–кастрычнік 1916 года.
-
Аперацыі ў Румыніі, з лістапада 1916 да студзеня 1917 года.
Баявы склад на верасень 1916 года
правіцьКамандуючыя
правіць- Генерал ад інфантэрыі Эрых фон Фалькенгайн (6.09.1916—1.05.1917)
- Генерал ад інфантэрыі Роберт фон Кош (1.05.1917—10.06.1917)
- Генерал ад інфантэрыі Яганес фон Эбен (10.06.1917—9.6.1918)
- Генерал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў (9.6.1918—6.8.1918)
- Генерал ад інфантэрыі Адольф фон Карлавіц (6.8.1918—18.9.1918)
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Cron, Hermann (2002). Imperial German Army 1914–18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. Helion & Co. ISBN 1-874622-70-1.
- Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.