9 сакавіка
(Пасля перасылкі з 9.3)
9 сакавіка — 69-ы (70-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← сакавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 |
Падзеі
правіць- 1862: Бой у бухце Хэмптан Роудс — першы бой панцырных караблёў.
- 1916: Падчас 1-ай Сусветнай вайны Германія аб’явіла вайну Партугаліі.
- 1918: Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда прымае Другую Устаўную грамату, абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка.
- 1935: Абвешчана аднаўленне германскіх ваенна-паветраных сіл.
- 1945: Амерыканскі бомбавы ўдар па Токіа, 100 тыс. ахвяр.
- 2006: Знойдзена вада на Энцэладзе, спадарожніку Сатурна.
- 2007: У Самалі збіты самалёт Іл–76 беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт», загінулі 11 чалавек.
- 2008: у храме г. п. Парычы (Светлагорскі р-н, Гомельская вобл.) прачытаны акафіст з нагоды ўсталявання Здудзіцкага каменнага крыжа.
Нарадзіліся
правіць- 1454: Амерыга Веспучы, фларэнційскі мораплавец (пам. 1512)
- 1814: Тарас Шаўчэнка, вядомы ўкраінскі мастак і літаратар (пам. 10.3.1861)
- 1890: Вячаслаў Молатаў, савецкі палітычны дзеяч (пам. 8.7.1986)
- 1905: Фелікс Лабіс, французска-бельгійскі мастак
- 1934: Юрый Гагарын, першы касманаўт (пам. 1968)
- 1943: Бобі Фішэр, амерыканскі шахматыст, 11-ы чэмпіён свету па шахматах (пам. 17.1.2008)
- 1948: Ласла Ловас, венгерскі матэматык
- 1955: Арнэла Муці, італьянская актрыса
- 1968: Юры Джаркаеф, французскі футбаліст
Памерлі
правіць- 1009: Бруна Кверфурцкі, хрысціянскі місіянер, прылічаны да святых (нар. 974)
- 1403: Баязід I, асманскі султан (нар. 1354 або 1360)
- 1661: Джуліа Мазарыні, французскі дзяржаўны дзеяч (нар. 14.7.1602)
- 1838: Іасафат Булгак, грэка-каталіцкі царкоўны дзеяч (нар. 20.4.1758)
- 1851: Ганс Хрысціян Эрстэд, дацкі фізік (нар. 14.8.1777)
- 1888: Вільгельм I Гогенцолерн, германскі імператар (кайзер), рэгент прускага каралеўства, кароль Прусіі, прускі генерал-фельдмаршал. Першы кіраўнік Германскай імперыі (нар. 22.8.1797)
- 1953: Мікола Равенскі, беларускі кампазітар, дырыжор, музычны крытык (нар. 5.12.1886)
- 1956: Айна Калас, фінская пісьменніца
- 1971: Кірыл VI Александрыйскі, 116-ы Патрыярх Копцкай праваслаўная царквы (нар. 2.8.1902)
- 1981: Макс Дэльбрук, нямецкі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1969 года (нар. 4.9.1906)
- 1988: Курт Георг Кісінгер, нямецкі палітык (нар. 6.4.1904)
- 2003: Дзідра Рытэнберга, латвійская актрыса.
- 2018: Валянцін Уладзіміравіч Вялічка, беларускі дыпламат