A.C.A.B.

(Пасля перасылкі з ACAB)

A.C.A.B. — абрэвіятура, якая часта выкарыстоўваецца як турэмная татуіроўка ў Вялікабрытаніі, часцей за ўсё яе набіваюць па адной літары на кожны палец рукі. «A.C.A.B.» азначае «Усе копы — ублюдкі» (ад англ.: All Cops Are Bastards), таксама можа азначаць «Усе мянты — ублюдкі» (ад англ.: All Coppers Are Bastards) або, у залежнасці ад таго, хто цікавіцца, «Заўсёды насі з сабой Біблію» (ад англ.: Always Carry A Bible).

Графіці «All Cops Are Bastards» у Маскве

У 1979 годзе брытанская Oi!-група 4-Skins папулярызавала скарачэнне A.C.A.B. з дапамогай песні з аднайменнай назвай. У цяперашні час A.C.A.B. шырока ўжываецца як фраза і тату сярод еўрапейскіх футбольных хуліганаў[1]. Таксама гэты лозунг часта выкарыстоўваецца скінхэдамі рознага кшталту. Слоган таксама часам паказваецца як 1312, у адпаведнасці са становішчам гэтых літар у лацінскім алфавіце, ці як камбінацыя ігральных карт «туз-3-туз-2» (A3A2).

Акрамя таго, многія анархісты, асабліва анарха-панкі, часта выкарыстоўваюць абрэвіятуру A.C.A.B., але ўжо не ў традыцыйным разуменні для кожнага асобнага паліцэйскага, а шырэй для абазначэння недасканаласці ўсёй дзяржаўнай сістэмы паліцыі ў цэлым.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме A.C.A.B.
  • Benedikt Klas/ Caroline Blatt, «ACAB» — Strafbare Beleidigung von Polizisten?, HRRS 8/2012, 388—393) (Online)
  • Mark A. Zöller, Beleidigung von Polizeibeamten durch Verwendung der Abkürzung "A.C.A.B. — zu OLG Karlsruhe, Urt. v. 19. Juli 2012 — 1 (8) Ss 64/12 — AK 40/12, Zeitschrift für das Juristische Studium (ZJS) 2013, 102 (Online, PDF)