Піхта бальзамічная

(Пасля перасылкі з Abies balsamea)

Піхта бальзамічная[1][2], Ельніца[3] (Abies balsamea) — від роду Піхта сямейства Хваёвыя (Pinaceae), вечназялёнае хваёвае дрэва.

Піхта бальзамічная

Агульны выгляд дарослага дрэва
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abies balsamea (L.) Mill. (1768)

Сінонімы
Даччыныя таксоны

Abies balsamea f. hudsonia

(Jacques) Fernald & Weath.
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18032
NCBI  90345
EOL  1061732
GRIN  t:635
IPNI  1084057-2
TPL  kew-2609719

Распаўсюджванне правіць

Займае велізарныя плошчы ў Паўночнай Амерыцы, яе арэал даходзіць на ўсходзе да берагоў Атлантычнага акіяна і на захадзе датыкаецца з Ціхім акіянам. Выведзена шмат дэкаратыўных формаў. Мае важнае лесапрамысловае значэнне ў Канадзе і ЗША.

Біялагічнае апісанне правіць

Дрэва вышынёй 15-25 метраў з правільнай конусападобнай кронай, апушчанай да самай зямлі.

Кара шэра-карычневая, гладкая.

Ігліца даўжынёй 1,5—2,5 см, тупая або злёгку выемчатая на канцы, зверху цёмна-зялёная, бліскучая, знізу з бялёсымі палоскамі. На галінах размешчана грабеньчата.

Шышкі авальна-цыліндрычныя, даўжынёй 5-10 см, дыяметрам 2-2,5 см, у пачатку развіцця цёмна-фіялетавыя.

Каранёвая сістэма павярхоўная.

Працягласць жыцця 150—200 гадоў[4].

Выкарыстанне правіць

У Канадзе піхта бальзамічная выкарыстоўваецца як крыніца канадскага бальзаму.

У культуры правіць

Адносна марозаўстойлівая і ценевынослівая, дастаткова газаўстойлівая. Добра расце на вільготных алювіяльных і суглінкавых глебах, дрэнна на падзолістых і пясчаных.

Маладыя расліны растуць павольна, дарослыя хутчэй.

Адносна добра расце ў лясной зоне Расіі (на поўнач да шыраты Санкт-Пецярбурга ўключна, на ўсход да Екацярынбурга), у лесастэпавай і стэпавай дрэнна. У садах і парках Украіны маюцца дрэвы вышынёй да 15 метраў.

Рэкамендуецца для пасадак салітэрамі і невялікімі групамі.

Сарты правіць

  • 'Argentea'. Ігліца на канцах белая.
  • 'Columnaris'. Крона калонападобная.
  • 'Glauca' Beissn.. Форма росту, як у намінальнай формы. Верхняя частка ігліцы блакітнаватая.
  • 'Nana'. Шчыльная, амаль шарападобная форма кроны. Ігліца кароткая, цёмна-зялёная
  • 'Piccolo' Edwin Carstens Nursery, 1987, Германія. Вышыня каля 40 см. Галіны кароткія, шчыльна размешчаныя. Іголкі цёмна-зялёныя, пупышкі чырванавата-карычневыя. Прыгожы кантраст паміж старымі і новымі іголкамі[5][6]. Зоны марозаўстойлівасці: 3a—8b.
  • 'Little Jamie'. Карлікавы сорт. Крона шарападобная.
  • 'Prostrata'. Карлікавы сорт. Галіны распасцёртыя над зямлёй.
  • 'Variegata'. Ігліца жоўта-пярэстая.
 
 
 
 

Таксанамічнае становішча правіць

  яшчэ 6 сямействаў   яшчэ каля 50 відаў
       
  парадак
Хвоі
    род
Піхта
   
             
  аддзел
  Хвойныя  
    сямейства
Хваёвыя
     від
Піхта бальзамічная
           
  яшчэ тры
   вымерлых   
парадкі
  яшчэ 10 родаў  
     

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Крылов Г. В., Марадудин И. И., Михеев Н. И., Козакова Н. Ф. Пихта. — Агропромиздат. — 1986. — 239 с. Архівавана 1 красавіка 2016.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  4. Колесников А.И. Декоративная дендрология. — 2-е, исправ. и доп.. — М.: Лесная промышленность, 1974. — 704 с.
  5. Abies balsamea 'Piccolo' на сайте Библиотека хвойных растений
  6. Laurence Hatch. Cultivars of Woody Plants. — TCR Press, 2007. — Т. 1. — С. 1031. — ISBN 0971446504.

Спасылкі правіць