«Acta Albaruthenica» — навуковы часопіс кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1998 годзе. Першы том выйшаў у Варшаве, а чатыры наступныя друкаваліся ў Мінску (2001—2005). З 2007 года часопіс зноў выдаецца ў Варшаве.

Acta Albaruthenica
Арыгінальная
назва
Acta Albaruthenica[1]
Тып часопіс
Выдавец Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Краіна
Заснавана 1998
Тэматыка беларусазнаўства
Мова польская, беларуская і некалькі моў[d][1]
Галоўны офіс
ISSN 1898-8091
Вэб-сайт albaruthenica.uw.edu.pl/…

Навуковыя працы, якія друкуюцца ў часопісе, прысвечаны праблемам беларусістыкі (мова і літаратура), публікуюцца таксама рэцэнзіі, водгукі, справаздачы. Аўтарамі публікацый з’яўляюцца навукоўцы і даследчыкі з Польшчы і Беларусі. Матэрыялы друкуюцца па-польску і па-беларуску з кароткімі рэзюмэ на англійскай, польскай і беларускай мовах.

«Acta Albaruthenica» выкарыстоўвае ліцэнзію Creative Commons: Uznanie Autorstwa 3.0 Polska (CC BY 3.0 PL). Змест выпускаў часопіса і тэксты артыкулаў падаюцца ў вольным доступе, артыкулы могуць свабодна выкарыстоўвацца з некамерцыйнымі мэтамі.

Спасылкі

правіць

Афіцыйны сайт Архівавана 25 лютага 2023.

  1. а б в The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1898-8091