Adansonia madagascariensis

Adansonia madagascariensis — від лісцяных дрэў з роду Adansonia сямейства Мальвавыя (Malvaceae). Эндэмік Мадагаскара, дзе з’яўляецца насельнікам мадагаскарскіх сухіх лісцяных лясоў(англ.) бел.. Знешнім выглядам нагадвае афрыканскі баабаб (Adansonia digitata).

Adansonia madagascariensis
Baobab M.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Adansonia madagascariensis Baill.

Сінонімы
  • Baobabus madagascariensis (Baill.) Kuntze
  • Adansonia bernieri Baill. ex H.Poisson.
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  69112
EOL  5406378
GRIN  t:428211
IPNI  558633-1
TPL  kew-2621144

АпісаннеПравіць

Расліна можа дасягаць ад 5 да 25 м у вышыню. Дрэвы маюць гладкую светла-шэрую кару. Лісце зваротнаяйкападобнае, да 10 см у даўжыню і ад 3 да 4 см шырынёй. Край ліста роўны. Кветкі ружовыя, з’яўляюцца з лютага па красавік. Плады спеюць у лістападзе, маюць круглявую або выцягнутую яйкападобную форму.

АрэалПравіць

Сустракаецца на паўночным захадзе Мадагаскара ў правінцыях Махадзанга(руск.) бел. і Анцыранана(руск.) бел..

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

ЛітаратураПравіць

  • Wickens, Gerald E.; Lowe, Pat (2008). The baobabs: pachycauls of Africa, Madagascar and Australia. Springer. ISBN 978-1-4020-6430-2
  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.