Часночніца чаранковая
Часно́чніца чаранковая, Часночнік лекавы[3] (Alliaria petiolata) — кветкавая расліна роду Часночніца (Alliaria) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Часночніца чаранковая | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Alliaria petiolata (M. Bieb.) Cavara & Grande, 1913 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Двухгадовая травяністая расліна вышынёю 20—100 см з пахам часнаку. Сцёблы адзіночныя, простыя або галінастыя, унізе апушаныя. Ніжняе лісце доўгачаранковае, ныркападобнае, выемчата-гародчатае, сярэдняе — сэрцападобнае, верхняе — сядзячае, трохвугольнае, зубчастае. Кветкі белыя, у гронках. Плод — стручок.
АрэалПравіць
Пашырана ў Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Марока)[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Аргенціны[4]. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў вільготных месцах, у лясах, сярод хмызняку, у агародах, па ярах. Ценевынослівая расліна, мезафіт і эўтроф (нітрафіл)[5].
ВыкарыстаннеПравіць
Харчовая, лекавая расліна. Часночніца чаранковая спажываецца як прыправа (замест часнаку); лісце мае вітамін C, насенне — да 30 % алею.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ 4,0 4,1 Taxon: Alliaria petiolata (M. Bieb.) Cavara & Grande(англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ 5,0 5,1 Чесночница черешковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Часночніца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Семярэнка Л. В. Часночніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 329—330.
СпасылкіПравіць
- Чесночница черешковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Alliaria petiolata (M. Bieb.) Cavara & Grande // ИАС «ООПТ России»(руск.)