Amorpha juglandis — від матылёў з сямейства бражнікі (Sphingidae)[1].

Amorpha juglandis

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amorpha juglandis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  936021
NCBI  522887
EOL  506702

Апісанне

правіць

Даўжыня пярэдняга крыла 23-41 мм[2]. Размах крылаў 45-75 мм[3]. Афарбоўка моцна вар’іруе: сустракаюцца асобіны з шараватай, жаўтлявай і светла-карычневай афарбоўкай крылаў. Цела буйное, конусападобна завостранае на канцы. Вусікі доўгія, верацёнападобныя. Вочы буйныя, голыя. Губныя шчупікі добра развітыя, загнутыя дагары, з вонкавага боку густа пакрытыя лускавінкамі, з унутранага боку пазбаўленыя лускаватага покрыва.

Біялогія

правіць

Матылі актыўныя пасля наступлення цемры. На поўначы арэала за год развіваецца адно пакаленне, матылі якога лётаюць з мая па жнівень. На поўдні арэала развіваецца два пакаленні, матылі сустракаюцца з сакавіка па кастрычнік[2].

Кармавыя расліны вусеняў: вольха (Alnus), Carya, ляшчына (Corylus), бук (Fagus), грэцкі арэх (Juglans) і хмеляграб (Ostrya)[2][4][3].

Від шырока распаўсюджаны ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі ад Фларыды да поўдня Канады. На захадзе арэал дасягае Вялікіх раўнін, дзе від выяўлены ў заходняй частцы штата Небраска, Аклахоме і Тэхасе (Біг-Бэнд). Таксама арэал віду ахоплівае поўдзень Канады (Новая Шатландыя, Нью-Брансуік, Квебек, Антарыа і Манітоба)[2].

Абарона вусеняў ад драпежнікаў

правіць

Вусені гэтага віду для адпужвання драпежнікаў, у выпадку іх нападу, выдаюць свіст шляхам выпускання паветра праз пару дыхальцаў на сваім брушку. Гэтыя сігналы вар’іруюцца пачынаючы з гукаў, адрозных чалавекам, аж да ўльтрагука і могуць складацца з 1-8 гукаў, розных па сваім спектры: ад простага манатоннага сігналу да складанай гукавой кампазіцыі з пікамі на частотах 9, 15 і 22 кГц[5][6][7].

Здымка пры дапамозе хуткаснай камеры ў спалучэнні з вымярэннем патокаў паветра каля вусеня і выбарачным блакаваннем яго дыхалец дазволілі высветліць, што пры пагрозе вусень рэзка скарачае пярэднія сегменты свайго цела, выкідваючы паветра праз пару павялічаных дыхальцаў на восьмым сегменце брушка. Назіранні ў прыродзе паказалі, што вырабленыя гукі сапраўды адпужваюць птушак віду Setophaga petechia, з якімі эксперыментавалі даследчыкі[8].

Крыніцы

правіць
  1. CATE Creating a Taxonomic eScience - Sphingidae. Cate-sphingidae.org. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2013. Праверана 1 лістапада 2011.
  2. а б в г James P. Tuttle: The Hawkmoths of North America, A Natural History Study of the Sphingidae of the United States and Canada. The Wedge Entomological Research Foundation, Washington, DC 2007, ISBN 978-0-9796633-0-7.
  3. а б Butterflies and Moths of North America | Walnut sphinx Amorpha juglandis (J.E. Smith, 1797). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
  4. David L. Wagner — Caterpillars of Eastern North America: A Guide to Identification and Natural History. Princeton University Press. 2010. 512 pp.
  5. James H. Fullard, Nadia Napoleone Diel flight periodicity and the evolution of auditory defences in the Macrolepidoptera(англ.) // Animal Behaviour. — 2001-08. — В. 2. — Т. 62. — С. 349–368. — DOI:10.1006/anbe.2001.1753
  6. Veronica L. Bura, Vanya G. Rohwer, Paul R. Martin, Jayne E. Yack Whistling in caterpillars ( Amorpha juglandis , Bombycoidea): sound-producing mechanism and function(англ.) // Journal of Experimental Biology. — 2011-01-01. — В. 1. — Т. 214. — С. 30–37. — ISSN 1477-9145. — DOI:10.1242/jeb.046805
  7. Kathryn Knight WHISTLING CATERPILLARS STARTLE BIRDS(англ.) // Journal of Experimental Biology. — 2011-01-01. — В. 1. — Т. 214. — С. ii–ii. — ISSN 1477-9145. — DOI:10.1242/jeb.054155
  8. V. Bura et al. Whistling in caterpillars (Amorpha juglandis, Bombycoidea): Sound-producing mechanism and function. Journal of Experimental Biology. Vol. 214, January 1, 2011, p. 30. doi:10.1242/jeb.046805

Літаратура

правіць
  • James P. Tuttle: The Hawkmoths of North America, A Natural History Study of the Sphingidae of the United States and Canada. The Wedge Entomological Research Foundation, Washington, DC 2007, ISBN 978-0-9796633-0-7.
  • Bernard D’Abrera, Alan Henry Hayes Sphingidae Mundi. Classey, 1986

Спасылкі

правіць