Гусепадобныя (Anseriformes) — парадак птушак. Гэта група сфарміравалася ў канцы палеацэна. Вядома больш за 180 відаў, якія ўключаны ў гэтую катэгорыю.
Вялікія і сярэднія птушкі, рэдка маленькія, памеры вагаюцца ад 250 г да 15 кг. Апярэнне цвёрдае, густое, шчыльнае з вялікай колькасцю пуху, раўнамерна ахоплівае ўсё цела. У многіх відаў выяўляецца палавы дымарфізм у афарбоўцы і памерах цела. Цела тоўстае і каржакаватае, шыя доўгая і ўключае ў сябе ад 16 да 25 пазванкоў, крылы часцей за ўсё доўгія, хвост кароткі. Дзюба, як правіла, плоская, шырокая, пакрыта тонкай, адчувальнай скурай, пераходзячы да верхняга, цвёрда ўшчыльненнага рагавога нарасту. Ногі 4-пальцавыя, тры з якіх звязаны перапонкай і накіраваны наперад, а чацвёрты накіраваны назад і знаходзіцца крыху вышэй.
Зноскі