Разуха стрэлкападобная

від раслін
(Пасля перасылкі з Arabis sagittata)

Разу́ха стрэлкападобная[3] (Arabis sagittata) — від кветкавых раслін роду Разуха (Arabis) сямейства капуставыя (Brassicaceae).

Разуха стрэлкападобная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arabis sagittata (Bertol.) DC., 1815

Сінонімы
Падвід
Arabis sagittata var. borealis (Andrz. ex Ledeb.) A.L.Ebel

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  571369
EOL  5142187
IPNI  278591-1
TPL  kew-2646167

Батанічнае апісанне правіць

 
Кветка

Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[3] см. Сцябло прамое. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, падоўжанае. Сцябло і лісце апушаныя. Кветкі белыя, з чатырма пялёсткамі. Плод — сплюшчаны стручок даўжынёй 2—6 см, з выразнымі жылкамі.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая расліна, мезафіт, алігатроф і мезатроф[4]. Расце ў горных стэпах, на сухіх і горных лугах, узлесках, схілах, камяністых россыпах, ў хмызняках, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах, у садах і агародах.

Цвіце ў маіліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні. Размнажаецца насеннем.

Рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Резуха стреловидная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Arabis sagittata (Bertol.) DC. // ИАС «ООПТ России» (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць