«Arcade» — песня галандскага спевака Дункана Лорэнса. Песня была выпушчаная ў лічбавым фармаце 7 сакавіка 2019 года. Яе напісалі Дункан Лоўрэнс, Джоэл Хэ, Уотэр Хардзі і Уіл Нокс. Гэта песня была прадстаўлена Нідэрландамі на Еўрабачанні 2019 у Тэль-Авіве, Ізраіль[1]. Песня была выканана ў другім паўфінале, адкуль выйшла ў фінал. У фінале песня заняла першае месца, набраўшы 492 балы.

Arcade
Выканаўца Дункан Лоўрэнс
Дата выпуску 7 сакавіка 2019
Жанр поп-музыка
Мова песні англійская
Працягласць 185 с
Аўтар Дункан Лоўрэнс і Джоэл Хэ[d]
Кампазітар

Зноскі

  1. Duncan Laurence takes 'Arcade' to Eurovision for The Netherlands (англ.). eurovision.tv (7 сакавіка 2019). Праверана 8 сакавіка 2019.

Спасылкі правіць