Aspalathus linearis — куст, які расце ў Афрыцы, від роду Aspalathus сямейства Бабовыя (Fabaceae). З лісця і парасткаў гэтай расліны атрымліваюць напой (гарбату), вядомы пад назвай ройбас (ройбуш).

Aspalathus linearis

Агульны выгляд квітнеючай расліны.
Заходняя Капская правінцыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aspalathus linearis (Burm.f.) R.Dahlgren (1963)

Сінонімы


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506239
NCBI  155124
EOL  702617
GRIN  t:310979
IPNI  475647-1
TPL  ild-6704

Распаўсюджанне правіць

 
Кветкі

Эндэмік Паўднёвай Афрыкі: натуральны арэал віду абмежаваны горным масівам Седэрберг (200 км на поўнач ад Кейптаўна).

Біялагічнае апісанне правіць

Куст вышынёй ад 1 да 1,5 м з гладкім цэнтральным ствалом і шматлікімі галінамі. Лісце даўжынёй да 10 мм, падобнае на ігліцу: тонкае, мяккае, з вастрыём на канцы. Кветкі — з венчыкам матыльковага тыпу.

Хімічны склад правіць

Расліна змяшчае розныя фітахімічныя кампаненты, напрыклад, асплацін, нотафагін, кверцэцін. Апошні з'яўляецца біялагічна актыўнам рэчывам, якое валодае спазмалітычнай, супрацьзапаленчай, антыаксідантнай, дыурэтычнай і проціпухліннай уласцівасцямі.

Выкарыстанне правіць

Расліна здаўна выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі гарбаты, вядомай пад назвай ройбас (ройбуш). З сярэдзіны XX стагоддзя для атрымання сыравіны для вытворчасці напою пачалося прамысловае культываванне расліны[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Вульф, Малеева 1969.