«Athenaeum. Pismo Poświęcone Historii, Literaturze, Sztukom, Krytyce itd.» (1841—1851) — расійскі неперыядычны часопіс, выдаваўся ў Вільні пісьменнікам Ю. І. Крашэўскім[1]. Дэвіз часопіса «Павольна, але трывала».

Athenaeum
Арыгінальная
назва
Athenaeum
Тып перыядычнае выданне[d]
Заснавальнік Юзаф Крашэўскі
Выдавец Тэафіл Глюксберг (1841—1848)
Адам Завадскі (1849—1851)
Краіна  Расійская імперыя
Рэдактар Юзаф Крашэўскі
Заснавана 1841
Спыненне публікацый 1851
Тэматыка навукова-літаратурная
Мова польская
Перыядычнасць раз на два месяцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дазвол на выданне часопіса быў атрыманы летам 1840 г., уступны праспект да часопіса Ю. І. Крашэўскі падпісаў 17 ліпеня 1840 ў Гродку пад Луцкам. Запрасіўшы да супрацоўніцтва ўсіх айчынных літаратараў і гісторыкаў, Ю. І. Крашэўскі зрабіў «Athenaeum» цэнтрам літаратурнага жыцця Беларусі, Літвы і Украіны. Пункты падпіскі, апроч галоўнага ў Вільні, былі ў Кіеве, Львове, Кракаве, Познані, Варшаве, Вроцлаве і інш. Часопіс быў па-за канкурэнцыяй, сярод тагачасных выданняў, колькасцю і якасцю матэрыялаў. Праект выдання часопіса рэалізоўваўся ва ўмовах жорсткай цэнзуры пасля падаўлення паўстання 1830—1831 г. З пачаткам ажыўленых дыскусій на тэму прыгону, «Athenaeum» быў шырока вядомы сваёй ліберальнай пазіцыяй. Нягледзячы на наступную забарону, «Athenaeum» выходзіў перыядычна: штогод 6 дзесяціаркушавых тамоў.

Ю. І. Крашэўскі, не выязджаючы са свайго маёнтка Гродак на Валыні, з дапамогаю некалькіх літаратараў рэдагаваў часопіс і дасылаў яго выдаўцу Т. Глюксбергу ў Вільню. Да Т. Глюксберга, ці радзей у Гродак, шматлікія карэспандэнты адпраўлялі свае творы, спадзяючыся ўбачыць іх апублікаванымі.

Заўсёды цікавым у «Athenaeum» быў першы раздзел — «Гісторыя». Гэта шматлікія дакументы з 13-18 ст., навуковыя працы на гістарычную тэму, рэцэнзіі. Сярод аўтараў у гэты раздзел Ю. Ярашэвіч і інш. Значную частку займаў літаратурны раздзел. Творы Ю. І. Крашэўскага, Г. Равускага, М. Грабоўскага, А. Грозы, К. Буйніцкага, Л. Штырмера, У. Сыракомлі, А. Плуга, Я. Баршчэўскага, П. Янкоўскага, М. Асорыя, І. Ходзькі, Т. Лады-Заблоцкага ды інш. малявалі айчынныя краявіды і айчынных герояў. У трэцім раздзеле — «Мастацтва» — змяшчаліся артыкулы пра кампазітараў і мастакоў, нататкі з выстаў, а ў раздзеле «Крытыка» рэцэнзаваліся новавыдадзеныя кнігі, зборнікі, альманахі, перадрукоўваліся з замежных часопісаў агляды еўрапейскіх літаратураў. Часам з’яўляўся аддзел «Філасофія», дзе эклектычна аб’ядноўваліся тлумачэнні Гегеля і кансерватыўна-пракаталіцкія працы Элеаноры Зяменцкай. Таксама быў раздзел «Рознае».

Беларускай тэматыцы ў «Athenaeum» месца адводзілася толькі зрэдку — апроч дакументаў на старабеларускай мове, беларуская мова толькі аднойчы — у артыкуле Р. Зянкевіча «Песні пінскага люду» — прагучала са старонак часопіса. Апроч Літвы і літвінскай ідэалогіі, шырока адлюстроўвалася ў часопісе хіба што Украіна: шматлікія карэспандэнты, як і сам Ю. І. Крашэўскі, жылі там. З геаграфічнай Беларусі карэспандэнтаў было вельмі мала.

Зноскі

  1. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.

Літаратура

правіць
  • Ateneum Wileńskie Czasopismo naukowe, poświecone badaniom przeszlości ziemz W. X. Łitewskiego. Wilno, 1923. Rok 1, t. 1, S. 1.
  • Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.

Гл. таксама

правіць