Australopithecus garhi[1]  — вымерлы від аўстралапітэка, сямейства гамінід, які жыў каля 2,5 мільёнаў гадоў таму[2]. Прадстаўнікі гэтага віду з'яўляюцца магчымым «пераходным звяном» ад роду аўстралапітэкаў да роду людзей (Homo). Належаць да групы грацыльных аўстралапітэкаў, то ёсць валодаюць далікатным, не масіўным целаскладам[3].

 Australopithecus garhi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aistralopithecus garhi Asfaw et al., 1997

Сінонімы
  • Praeanthropus garhi Asfaw, 1999

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4454138
FW  83058

Гісторыя адкрыцця правіць

 
Афарская нізіна, Эфіопія — месца выяўлення Australopithecus garhi

Выкапневыя астанкі гэтага віду былі знойдзены ў 1996 годзе групай навукоўцаў пад кіраўніцтвам эфіёпскага палеантолага Берхана Асфаў (Berhane Asfaw) і яго амерыканскага калегі Ціма Уайта (White). Пошукавыя работы праводзіліся ў Афарской нізіне (Afar Depression) Эфіопіі ў адкладах Боўры (Bouri Formation).

20 лістапада 1997 года на аснове гэтых знаходак быў вылучаны новы від гамінідаў — Australopithecus garhi. «Garhi» па-афарску азначае «дзіўны» або «сюрпрыз». Пацвердзіў і назваў новы від эфіёпскі палеаантраполаг Яханэс Хайле-Селасіе.

Дзіўнасць гэтага віду заключаецца ў тым, што разам з парэшткамі былі знойдзеныя прымітыўныя прылады, якія нагадваюць алдувайскую тэхналогію, і датаваныя узростам 2,5—2,6 млн гадоў[4]. Гэта мае на ўвазе, што гэты від аўстралапітэкаў пачаў выкарыстоўваць каменныя прылады раней чалавека ўмелага (якога, у сваю чаргу, назвалі так, прымаючы за вынаходніка алдувайскай тэхналогіі апрацоўкі каменя).

Марфалогія і інтэрпрэтацыі правіць

Рэшткі A. garhi (такія як BOU-VP-12/130) адрозніваюцца ў некаторых рысах ад тыповых прадстаўнікоў відаў Australopithecus afarensis і Australopithecus africanus[5]. Аб'ём мозгу A. garhi, роўны 450 см³, параўнальны з памерам іншых аўстралапітэкавых. Але прэмаляры і маляры маюць шмат падобных рыс з Paranthropus boisei, так як яны буйней, чым у любых іншых прадстаўнікоў грацыльных аўстралапітэкаў. Пасля адкрыцця прагрэсіўнага віду Homo gautengensis, які жыў адначасова з Australopithecus sediba ў Паўднёвай Афрыцы, A. garhi стаў галоўным прэтэндэнтам, на думку Дарэна Курно, на ролю прамога продка ранніх Homo[6].

Зноскі

  1. А — Анкетирование. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2005. — 768 с. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-329-X.
  2. Большой глоссарий по антропологии, 2001 г.. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012.
  3. А. Е. Хомутов. Антропология: учебное пособие. — Ростов н/Д.: «Феникс», 2008. — С. 175, 181. — 378 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-14018-5.
  4. de Heinzelin J, Clark JD, White T, Hart W, Renne P, WoldeGabriel G, Beyene Y, Vrba E. (1999). Environment and behavior of 2.5-million-year-old Bouri hominids. Science. 284(5414):625-9. PMID 10213682
  5. Asfaw B, White T, Lovejoy O, Latimer B, Simpson S, Suwa G. (1999). Australopithecus garhi: a new species of early hominid from Ethiopia. Science. 284(5414):629-35. PMID 10213683
  6. Toothy Tree-Swinger May Be Earliest Human Архівавана 2 мая 2012.

Спасылкі правіць